Адзначаны Прэзідэнтам

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Вялікая група грамадзян удастоена дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта. Адпаведны Указ і распараджэнні 11 кастрычніка падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта паведаміла Прэс-служба беларускага Лідара.

Сярод адзначаных - і тыя, хто дасягнуў вышынь у сферы культуры.

Указам, у прыватнасці, прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" начальніку ваенна-аркестравай службы - начальніку Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл палкоўніку Сяргею Касцючэнку.

Таксама на гэтым тыдні Прэзідэнт павіншаваў з 70-годдзем загадчыка кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сваёй шматграннай дзейнасцю Яўген Гладкоў унёс значны ўклад у развіццё айчыннай музычнай культуры.