Прымаем віншаванні

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Гэтымі днямі на адрас рэдакцыі прыходзяць шматлікія віншаванні з 20-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура”. Перад вамі — толькі частка з іх.

Калектыву газеты "Культура"

Ад імя Міністэрства культуры сардэчна віншую калектыў газеты "Культура" з 20-годдзем з дня выхаду ў свет яе першага нумара. Газета з'яўляецца адным з цэнтральных іміджавых і аўтарытэтных выданняў у сферы культуры краіны.

Сёння "Культура" адыгрывае важную ролю ў асвятленні культурнага жыцця, мае высокі аўтарытэт як у прафесійнай супольнасці, так і ў шматтысячнай аўдыторыі аматараў культуры і мастацтва.

Няхай кожны год працы будзе насычаны творчасцю, стваральнай энергіяй, а вашы веды, вопыт і адданасць справе служаць на карысць развіцця беларускай культуры.

Жадаю калектыву новых творчых праектаў, далейшай плённай працы, нязменных поспехаў і натхнення.

Міністр культуры Павел ЛАТУШКА

 

Паважаная Людміла Аляксееўна!

Ад імя Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас і ўвесь рэдакцыйны калектыў са знамянальнай датай — 20-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура”.

Больш як дзесяць гадоў доўжыцца цеснае супрацоўніцтва Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў з вашым выданнем. Газета ўважліва адсочвае станаўленне і развіццё заканадаўства аб культуры, на яе старонках не толькі актыўна абмяркоўваюцца заканадаўчыя акты, але і ўзнімаюцца заканадаўчыя ініцыятывы.

Аб’яднаўшы мастацкую інтэлігенцыю, газета “Культура” служыць трыбунай думкі, інфармуе і дапамагае арыентавацца ў сучасных культурных працэсах. Гэта адзінае выданне, якое знаёміць з таленавітымі дзеячамі культуры і мастацтва, руплівымі працаўнікамі шматлікіх устаноў культуры, расказвае пра галоўныя культурныя падзеі ў жыцці краіны.

Добрая каманда журналістаў, якая стварае газету, умее дакладна і карэктна падаць інфармацыю, палемічна абвастрыць тэму і аргументаваць свой пункт гледжання, данесці да чытачоў тое, што хвалюе сучаснага інтэлігентнага чалавека.

З нагоды свята шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчага натхнення, а газеце “Культура” — добрых публікацый і новых чытачоў. Заставайцеся і надалей ясненькай зоркай беларускай культуры.

З павагай — Старшыня камісіі Уладзімір ЗДАНОВІЧ

 

Паважаныя калегі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 20-годдзя.

За гэтыя два дзесяцігоддзі адбыліся значныя змены ў нашай краіне і грамадстве, у тым ліку і ў сферы культуры, дзе працуюць шчырыя і самаадданыя людзі, сапраўдныя рупліўцы сваёй Бацькаўшчыны.

Дзякуючы таксама і руплівай працы калектыву газеты “Культура”, якая стала сёння адным з вядучых і самых цікавых сродкаў масавай інфармацыі ў рэспубліцы, мы маем магчымасць далучыцца да поспехаў нашых калег нават з самых аддаленых рэгіёнаў, даведацца аб праблемах і нявырашаных пытаннях сёння ў сферы культуры.

Менавіта газета “Культура” з’яўляецца для ўсіх работнікаў сферы культуры сапраўдным арыенцірам у дзейнасці, дарадцам, каб правільна выбраць напрамак у сваёй працы нават маладому спецыяліступачаткоўцу.

Зычым кіраўніцтву газеты, яе супрацоўнікам далейшых поспехаў, дабрабыту і новых адкрыццяў на ніве культуры і мастацтва.

Ад калектыву ўстановы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” — дырэктар Уладзімір ПРАКАПЦОЎ, кандыдат мастацтвазнаўства, член Беларускага саюза мастакоў

 

Дарагая рэдакцыя штотыднёвіка “Культура”!

Дазвольце шчыра павіншаваць вас з дваццацігоддзем вашай стваральнай дзейнасці. Час ляціць хутка, але яшчэ памятаецца радасць з нагоды з’яўлення новага спецыялізаванага выдання, якое адразу заявіла пра вялікія задачы падтрымкі, асвятлення сучасных і гістарычных здабыткаў нашай айчыннай культуры ў самых розных яе відах і жанрах.

За дваццацігоддзе “Культура” не толькі сцвердзіла сваю прагрэсіўную ролю, але стала вядучай друкаванай трыбунай нашага шматграннага творчага развіцця. Яна не можа не хваляваць шырокае кола чытачоў, якія чакаюць выхада кожнага чарговага нумара, бо за ім стаіць праца дапытлівых, разумных, таленавітых майстроў сваёй справы: журналістаў, рэдактараў, фотакараў.

Нам асабліва прыемна, што на старонках “Культуры” заўсёды знаходзіцца месца для адлюстравання творчых здабыткаў нашых педагогаў, студэнтаў, аспірантаў у галіне выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і іншых відаў крэатыўнай дзейнасці, публікацыі іх матэрыялаў уносяць свой уклад у абмеркаванне актуальных культурных задач. Спадзяёмся, што нашы блізкія сувязі і ў далейшым будуць умацоўвацца.

Шчыра жадаем калектыву “Культуры” моцнага здароўя, натхнення, невычэрпных ідэй, якія спатрэбяцца для далейшых перыядаў культурнай інавацыі і першапраходніцтва.

Са шчырай павагай — калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў