Лем у...

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

11 кастрычніка ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Лемарыс” да 90-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема.

 

 Гледачы ўбачаць на выстаўцы творы жывапісу, графікі, скульптуры, фота. У рамках праекта будзе выстаўлена дакументальна-інфармацыйная калекцыя вядомага ў нашай краіне лемолага, кандыдата тэхнічных навук Віктара Язневіча.

 Дарэчы, бібліятэка запрашае да ўдзелу ў выстаўцы мастакоў, фотамастакоў, дызайнераў, скульптараў, чыя творчасць блізкая лемаўскай тэматыцы.