Гледачы ўбачаць на выстаўцы творы жывапісу, графікі, скульптуры, фота. У рамках праекта будзе выстаўлена дакументальна-інфармацыйная калекцыя вядомага ў нашай краіне лемолага, кандыдата тэхнічных навук Віктара Язневіча.
Дарэчы, бібліятэка запрашае да ўдзелу ў выстаўцы мастакоў, фотамастакоў, дызайнераў, скульптараў, чыя творчасць блізкая лемаўскай тэматыцы.