Пра агонь

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

У сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” кастрычнік распачаўся вернісажам “Кола агню” па вынiках IХ Мiжнароднага пленэру па керамiцы “Арт-Жыжаль”.

 

Пленэр, нагадаем, праводзіўся з 18 лiпеня па 8 жнiўня ў Бабруйску.

Акрамя сваiх работ 23 удзельнікі пленэру, адпаведна з канцэпцыяй праекта, выканалi шэраг твораў мастацкага аздаблення канкрэтнага iнтэр'ера ўстаноўленых параметраў.

Асноўнай жа іх задачай была магчымасць раскрыцця ў сваіх творчых работах не толькі нейкай тэмы, вобраза, але і асаблівасцей матэрыялаў, іх якаснай разнастайнасці, розных спосабаў апрацоўкі паверхні і тэхналагічных працэсаў вырабаў керамікі.