“Universum” Гродна

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

На факультэце мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя кафедры выяўленчага мастацтва.

 

У Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстаўка творчых работ выпускнікоў кафедры розных гадоў. Дваццаць аўтараў, якія працуюць у разнастайных жанрах, прадставілі свае жывапіс, графіку, каванне, кераміку, ДПМ. На ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі павіншаваць студэнтаў і выкладчыкаў прыйшлі прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама, члены абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Да таго ж, у будынку кафедры выяўленчага мастацтва і галерэі "UNIVERSUM" прайшло шмат цікавых вернісажаў: выстаўка па выніках Міжнароднага мастацкага пленэру "Гродна-2011", экспазіцыя работ выкладчыкаў, а таксама персанальная выстаўка графікі "Вернасць чорнаму" польскага мастака Мацея Гузнічка, доктара Пазнанскага ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча.

Дар'я ЧАРКЕС

Гродна