Фотахвалі “Планеты…”

№ 40 (1011) 01.10.2011 - 08.10.2011 г

5 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Планета творцаў і іх герояў”.

 

Адметнасць новага праекта ў тым, што гледачам прадставяць матэрыялы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выстаўка дае магчымасць яшчэ і ўбачыць тое, якімі паўсталі героі твораў айчыннай літаратуры і вобразы саміх майстроў слова ва ўвасабленні слынных жывапісцаў, графікаў і скульптараў П.Сергіевіча, І.Ахрэмчыка, З.Паўлоўскага, М.Будавея, А.Кашкурэвіча, А.Дзямарына, У.Савіча...

 У рамках мерапрыемства адбудзецца і прэзентацыя альбома работ вядомага фотамайстра Уладзіміра Крука. Кніга "На фотахвалях памяці" прысвечана дзеячам беларускай культуры, сярод якіх - Л.Александроўская, У.Алоўнікаў, М.Аладаў, І.Чыгрынаў, Я.Брыль, А.Макаёнак і многія іншыя.