У гонар Крыжа Ефрасінні

№ 40 (1011) 01.10.2011 - 08.10.2011 г

26 і 27 верасня ў Полацку адбыліся святочныя мерапрыемствы з нагоды 850-годдзя з часу стварэння майстрамювелірам Лазарам Богшам старажытнага Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай.

/i/content/pi/cult/344/6407/3-2.jpg Як паведаміла "К" ігумення СвятаЕфрасіннеўскага жаночага манастыра Еўдакія (яна ў 2010-м была ўзнагароджана прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне"), на святкаванні юбілею пабываў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Ён, разам з іншымі архірэямі Беларускай Праваслаўнай Царквы, правёў 26 верасня Усяночнае Багаслужэнне і Чын Узвіжання Крыжа Гасподняга, а 27 верасня - святочную Літургію ў сценах старажытнага Полацкага манастыра.

 Юбілею папярэднічалі шматлікія культурныя акцыі, якія ладзіліся сёстрамі манастыра. Так, напрыклад, 14 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы Наваполацка праходзіла прэзентацыя, прысвечаная 850-годдзю з часу стварэння Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. Для шматлікіх гасцей імпрэзы быў прадстаўлены даклад пра Полацкі Крыж з дэманстрацыяй слайдаў, паказам шматлікіх здымкаў з манастырскага архіва... Мерапрыемства завяршылася фільмам "Святло Полацкай зямлі", створаным кінарэжысёрам Віктарам Бортнікавым сумесна з сёстрамі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.