Кітай у Беларусі

№ 39 (1010) 24.09.2011 - 23.09.2011 г

З 25 верасня па 2 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі.

/i/content/pi/cult/343/6397/2-3.jpgЯк паведамілі "К" у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, дадзеная акцыя праводзіцца ў адказ на Дні культуры Беларусі ў КНР, што адбыліся ў кастрычніку 2010 года, і з'яўляецца яскравым сведчаннем актыўнага развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца заўтра, 25 верасня, на Вялікай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе пройдзе канцэрт аркестра майстроў кітайскай нацыянальнай музыкі. Наступным днём у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстаўка "Кераміка і фарфор Кітая", а з 28 верасня па 2 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі нашай краіны будзе прэзентавана яшчэ адна экспазіцыя - "Сучаснае мастацтва валакна Кітая".

Таксама ў перыяд правядзення Дзён культуры Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь будзе арганізавана выступленне калектыву Унутранай Манголіі. У праграме - нацыянальныя песні і танцы Унутранай Манголіі, а таксама цыркавыя выступленні. Мерапрыемства адбудзецца 26 верасня на сцэнічнай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.