У ходзе перамоў былі абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.
У прыватнасці, разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, тэатральнага мастацтва, адукацыі, музейнай справы і выставачнай дзейнасці.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. На сустрэчы адзначана зацікаўленасць беларускага боку ў запрашэнні вядучых ізраільскіх кінематаграфістаў на Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", які пройдзе з 5 па 12 лістапада.
Часовы павераны падтрымаў ініцыятыву беларускага боку ў супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі сферы культуры Ізраіля па пытаннях аказання садзейнічання ў арганізацыі стажыровак (навучання) студэнтаў ВНУ сферы культуры і мастацтва і запрашэнні выкладчыкаў навучальных устаноў Ізраіля для правядзення майстар-класаў.
Была абмеркавана магчымасць удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў ізраільскіх культурных праектах у сферы сучаснай харэаграфіі, джаза і сусветнай музыкі. Беларускі бок азнаёмлены з дзейнасцю ізраільскага Культурна-інфармацыйнага цэнтра ў Мінску.
Улічваючы зацікаўленасць бакоў да далейшага ўмацавання беларуска-ізраільскага культурнага супрацоўніцтва, суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць яго развіцця па шырокім спектры двухбаковых адносін у сферы культуры.