Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
КАЛІ “ТАНЧЫЦЬ” АД АДАМА...
“Чалавечыя арыенціры” ў люстэрку рэальнасці
Ад “крыштальнай” да “залатой” Паўлінкі
Дзень 10 кастрычніка будзе ўпісаны ў гісторыю беларускай культуры першым уручэннем Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Гэтую падзею чакалі даўно, і нават колішні пера- нос урачыстасці ўспрымаўся добра распрацаваным рэжысёрскім прыёмам адцягвання кульмінацыі, каб тая падалася больш доўгачаканай, а таму яркай і запамінальнай.
Сталіца “Дажынак-2011” чакае гасцей!
Першая старонка нашай газеты запрашае наведаць Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, які, як вядома, пройдзе ў Маладзечне з 30 верасня па 2 кастрычніка. А каб жыхары і госці некаранаванай сталіцы Мінскай вобласці ведалі, што чакае іх цягам усіх гэтых урачыстых дзён, “К” даведалася пра мерапрыемствы, запланава- ныя ў культурнай праграме дзяржаўнага свята.
“12 крэслаў”: хто больш?
Знакаміты расійскі кампазітар Генадзь Гладкоў, вядомы, найперш, па сваёй кінамузыцы, стаў, безумоўна, галоўнай дзейнай асобай прэм’еры балета “12 крэслаў” у Беларускім дзяржаўным акадэмічныm музычным тэатры. Нашу пастаноўку свайго твора, раней увасобленага ў некалькіх расійскіх тэатрах, 76-гадовы майстар ацаніў любімым сло- вам гераіні Элачкі: “Бляск!”. Асабліва адзначыў высокі ўзровень аркестра (дырыжор — Мікалай Макарэвіч) і нечаканасць самога рашэння спектакля. Чым жа так адметныя нашы “… Крэслы”?
Уладзімір-лэнд у міжнародным кантэксце
Паказ кароткай, на сем хвілін, стужкі “З Калядамі, Уладзімір!” стаўся адным з самых яркіх эпізодаў на VII Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і кінапраграм “Magnificat”, што прайшоў нядаўна ў Мінску і Глыбокім. Фільм аб імігранце, які забаўляе наведвальнікаў буйнога супермаркета ў касцюме Санта-Клаўса пад час каляднага гандлю, а потым у поўнай адзіноце вяртаецца ў свой самотны прытулак, стаў адным з дыпламантаў фэсту. У гэтым нумары “К” знаёміць свайго чытача з аўтарам карціны — беларускім кінематаграфістам Уладзімірам КАЗЛОВЫМ, які ўжо колькі гадоў жыве ў невялічкім гарадку пад Тулузай, але вельмі часта бывае на радзіме. 27 верасня ў бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ў Мінску адбудзецца творчая сустрэча, дзе можна будзе паглядзець стужкі рэжысёра, у тым ліку “З Калядамі, Уладзімір!”, а таксама пагутарыць з іх стваральнікам.
Крызіс клубнага жанру: пераадоленне
Кадравы “голад” на фоне транспартных праблем
Вуллі як сродак арт-камунікацыі
Культурны “бартэр” праз біенале
Птушкі і гнёзды
Вынікі ХVІ Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”
Разнажанравасць кантактаў з абодвух бакоў
На пытанні чытачоў адказвае міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»