звычайнага мерапрыемства, кожны, хто завітае ў музей гэтым днём, ніколі аб тым не пашкадуе. Бо ў гэты ж дзень ва ўстанове культуры будзе зладжана не толькі канцэртная праграма, але і фотавыстаўка "Нявыдуманая Афрыка" легендарнага падарожніка, таленавітага аўтара і фатографа Сяргея Мілюхіна, які працуе пад псеўданімам Сіндбад Мараход.
Шматлікія фотаздымкі Эфіопіі не толькі нададуць неабходнага антуражу канцэртнай праграме, але і, магчыма, дазволяць палюбіць далёкі афрыканскі кантынент і яго насельніцтва. Бо плямёны, што там жывуць, уяўляюць унікальны пласт сусветнай культуры, які, несумненна, будзе цікавы кожнаму наведвальніку музея.