У прыватнасці, на 5 кастрычніка запланавана адкрыццё фотавыстаўкі са спадчыны Зоф'і Хаментоўскай - адной з са знакавых фігур у польскім мастацтве, якая ў 1902 г. нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі і непасрэдна звязана з Палессем.
Па словах стваральнікаў праекта, амаль увесь матэрыял дэманструецца ўпершыню. На выстаўцы будуць прадстаўлены, у першую чаргу, фотаздымкі з Палесся, а таксама вельмі цікавыя для аматараў гісторыі краявіды даваеннай Варшавы, руіны і адбудова сталіцы пасля Другой сусветнай вайны. Напрыканцы года экспазіцыя таксама будзе прадстаўлена ў Пінску.
Акрамя таго, спадарожнічаць прэзентацыі будзе першае альбомнае выданне, прысвечанае гэтай важнай для гісторыі фатаграфіі і мастацтва асобы. Адметна, што кніга будзе сканцэнтравана на здымках Палесся і выдадзена адразу на трох мовах: беларускай, польскай і англійскай.