Калі адступаюць нягоды

№ 38 (1009) 17.09.2011 - 23.09.2011 г

Першы Гарадскі Фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі пры- свечаны 944-й гадавіне заснавання беларускай сталіцы. Ён будзе ладзіцца штогод у Дзень горада.

 

У свяце бралі ўдзел танцавальныя і песенныя калектывы і салісты, мастакі і народныя майстры. Фестываль арганізаваны Беларускім таварыствам інвалідаў, Беларускім таварыствам глухіх і Рэспубліканскім таварыствам інвалідаў па зроку. Шмат гадоў малюе родны горад Леў Кункін, сябра Мастацкай асацыяцыі мастакоў з парушэннямі слыху, які прыняў удзел у фестывалі. 75-гадовы творца падарожнічае па Беларусі з мальбертам, а ягоныя творы нязменна прывабліваюць публіку.

У намінацыях "Мастацкая творчасць" і "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" вызначыліся Ларыса Гетнер, Наталля Бандарэнка, Вольга Бялецкая, Іван Ліштман, Валянціна Махнач і Людміла Сабалеўская. Лаўрэатамі фестывалю сталі жыхары сталіцы Вера Яновіч, Андрей Яўменаў, Леў Кункін, Патрыцыя Курганава і Людміла Краснова, а таксама харэаграфічны калектыў "Мандарын" і Арцём Грыбко.

Эла ОЛІНА