Закуліссе “Песняроў”

№ 38 (1009) 17.09.2011 - 23.09.2011 г

Гісторыя легенды ў песнях і асобах

/i/content/pi/cult/342/6350/10-1.jpgУ №№ 35 - 37 "К" у чарговы раз распачала гаворку пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў". Сёння мы прапаноўваем заканчэнне серыі публікацый аб славутым ансамблі і яго легендарным кіраўніку.

Аляксандр КАЦІКАЎ, бас-гітарыст, вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык "Песняроў" у 1992 - 1998 гг.:  

"Мурашкі па целе беглі..."

- Працаваў у "Песнярах" ця гам няпростага і цікавага перыяду. Яго сакрэт, лічу, у спалучэнні гіганцка га вопыту Уладзіміра Мулявіна і на дзвычайнай працаздольнасці музы кантаў. У першую чаргу я назваў бы двух Алегаў- Молчана і Аверына (тады - Казловіча). Менавіта яны ўвасаблялі ідэі Мулявіна і свае ўлас ныя.

Я спачатку назіраў, як аранжы роўшчыкі робяць сваю справу, і хутка, па прапанове Алега Молча на, стаў сам займацца гэтым. Спро бай пяра аказалася "Жураўлі на Па лессе ляцяць", якую зрабіў у блюза вай стылістыцы і сам выканаў. Му лявіну яна не спадабалася, да таго ж яму не быў даспадобы блюз на огул. Далей я напісаў музыку і аран жыраваў дзве песні на англамоў ныя вершы мінскага музыканта Аляксея Казлоўскага. Адну з іх Му лявін мне дазволіў выканаць у Го мельскім дзяржуніверсітэце. Сту дэнты адрэагавалі з прахалодцай, лёс яе быў вырашаны...

 А вось наступная мая работа стала даволі паспяховай. Кажу пра інтэрпрэтацыю народнай "Ой, сiвы конь бяжыць". Мяркую, яна ўдалася, таму і часта выконваў твор. Далей з'яўляліся і іншыя мае аранжыроўкі...

У той самы час мае калегі так сама выдавалі новыя творы: час тка з іх - па заданні Уладзіміра Георгіевіча, частка - уласныя сачы ненні. У Алега Молчана песні вы лучаліся багатым клавішным гу чаннем, а ў Алега Аверына- больш самабытным, з незвычай нымі музычнымі абаротамі і ары гінальным вакалам. Мне цікавы мі былі і тыя, і другія...

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна з'яўляліся і новыя "мэта выя" праграмы. Я б адзначыў "Голас душы" з удзелам Дзяржаўнага камер нага хору - сапраўды цікавую і нез вычайную. Калі я спяваў "Калядную калыханку" ў дуэце з Наталляй Куд рыной, дык мурашкі па целе беглі...

На канцэртах публіка хацела чуць найперш шлягеры, на што Му лявін не без іроніі зазначаў: "Я вы рас ужо з гэтых штонікаў!" Тым не менш, большасць выступленняў ад бывалася ўсё ж з арыенцірам на гледача... Тады, дарэчы, я і задумаў ся аб напісанні праграмы. Так нара дзілася, дзякуючы калегам, што да памаглі з рэалізацыяй, "Жывём!" на вершы Ларысы Геніюш. 

 

Уладзімір МАРУСІЧ, ударнік, перкусіяніст, вакаліст "Песняроў" у 1993 - 1998 гг.:

"І вось я чытаю першы беларускі рэп!.."

- Свой аповед пра песні пачну з сапраўднага рарытэта. У праграме "Казацкая воль насць" быў нумар "Бульбу жа рым, бульбу варым", які ніхто ніколі не чуў. Яе запісалі на на шай тагачаснай кропцы. Меў у ёй свае два радкі і я: "А ў мяне ў жываце пуста, / Бо ем бульбу і капусту..."Ды неяк не прыжы лася песня, не пайшла. Запіс, падаецца, захаваўся недзе ў маіх архівах.

Што выконваў яшчэ ў той час? Гэта "Панаехала поўны двор казакоў" і "Кума", якая і пісалася Алегам Молчанам пад мяне. Але на галандскім дыску Уладзімір Георгіевіч вельмі захацеў апошнюю вы канаць сам. Што да канцэртаў, дык яна часцяком гучала і ў маім выкананні. Для мяне пі салася і акапэльная песня "Гу сі", што стала даволі папуляр най. Увогуле ж, з часам Уладзі мір Георгіевіч стаў спрабаваць іншыя песні са мной у якасці вакаліста.

Добра памятаю, як Муля він загарэўся ідэяй уставіць у песню "Ты ж мяне падманула" кавалачак рэпавага рэчытаты ву. Ён дастаўся мне. Кампазі цыя паспяхова выконвалася ці не на кожным канцэрце "Пес няроў".

Што яшчэ з рэдкага? У "Голасе душы" быў "Шар земной" на верш Сямёна Кірсанава. Яе выконваў Алег Аве рын (Казловіч), але песня не пайшла. А з казацкага цыкла Аляксандр Кацікаў спяваў "Ой вы другі, мае другі...". Зразумела, у большай ступені запомніў рэчы з "мэтавых" праграм.

Перад тым, як трапіў у "Песняры", пэўны час граў у Германіі з групай "Інспектар" у прадзюсарстве Фрэнка Бонэ мэна. Тая наша каманда была першай на Беларусі, хто запі саў альбом на CD, нават грала з музыкантамі з "Pink Floyd" Га ры Уолесам і Гаем Пратам у Мінску... І вось прапанова прыйсці ў "Песняры"... Перада мной, памятаю, быў немалы рэпертуар, але - справіўся. У "Калядзе" штоканцэрт граў со ла, прычым кожны раз - ад рознае, у залежнасці ад нас трою. Тут мой прынцып - не паўтарацца! 

 

Алег УСЦІНОВІЧ, басгітарыст, аранжыроўшчык студыі "Лявоны" і ансамбля "Песняры" ў 1995 - 2003 гг.:

"Наш Джэдай..."/i/content/pi/cult/342/6350/10-2.jpg

- У 1995м Уладзімір Геор гіевіч вырашыў зрабіць яшчэ адзін праект, паралельна "Песнярам". Гэтак пры ансамблі ўзніклі "Лявоны". Меркавалася, што Мулявін будзе нашым прад зюсарам. Яму хацелася папра цаваць з больш сучаснай музыч най формай. А ў 1998м Георгіе віч сабраў "Лявонаў" і сказаў: "Я хацеў бы вас бачыць у асноў ным складзе. Давайце наш пра ект пакуль адкладзём". Пасля пэўных ваганняў, паколькі мелі напрацоўкі, канцэрты, мы пага дзіліся. Прыйшоўшы да Муляві на даволі сталымі, заўжды рэальна ацэньвалі сітуацыю: мы - не "песняры", а артысты ансамбля "Песняры". Тым больш для нас легендарны ка лектыў - духоўны шлях кан крэтных асоб. Гэта перадгісторыя.

На той момант мы ўпрэгліся ў працу: патрабавался асэнсава на ўзнімаць рэпертуар ад рання да рання, паколькі ўжо праз ме сяц меў адбыцца першы кан цэрт абноўленых "Песняроў". Са свайго боку, мы пачалі ўно сіць пэўныя карэктывы ў аран жыроўкі, заснаваныя на нашым бачанні, што ўхвалялася Георгіе вічам. Гэта, прыкладам, больш актуальнае гучанне "Спадчыны", што выканаў Му лявін. А пра навінкі, на той мо мант, нават і гаворкі не вялося. У рэпертуары затое з'явіліся і некаторыя са старых кампазі цый. Даўненька на той час не гу чала тая ж "Добры вечар, дзяў чыначка" - і вось выконвалася наноў. Фактычна, вялася работа над канцэпцыяй "Песняроў". За тым з'явіліся спробы рабіць нешта новае. Прапрацоўвалі і мулявінскія накіды.

Ведаеце, тады, у асобе Му лявіна, пабачыў, што абазначае выраз "Чалавек гарыць": ён выцягнуў гэтую справу на сабе! Да сёння захавалася дзіўнае ад чуванне: глядзіш на яго, нашага Дзеда, і рэальна бачыш, як ён свеціцца. Ды ён проста выгараў, выкладваўся тады! Адна спра ва, калі ўсё ідзе па наезджанай дарозе, іншая - калі чалавек пайшоў зноўку сваім крыжо вым шляхам. Хаця ён, свяр длоўскі хлопец, быў створаны для бою.

Я ахарактарызаваў бы яго так: лідар славянскай культурнай пра сторы, не музычнай, а - больш шырока. Ён, бы той Джэдай. Гэта- дарагога каштуе!  

 

Валерый СКАРАЖОНАК, вакаліст мулявінскіх "Песняроў" у 1998 - 2003 гг.:

"Акіян музыкі за спінаю"

- Той час, калі я працаваў у ансамблі з Уладзімірам Муляві ным, аб'ектыўна не мог быць асаб ліва плённым у стварэнні новых песень. Памятаю, выконваў сап раўды "песняроўскую" па духу "Ты мяне любіш", аднак гэта было то лькі аднойчы. Збольшага мы адра джалі класічны рэпертуар, каб па ўнацэнна выязджаць на гастролі. Ды і час і рэакцыя публікі пацвер дзілі: новыя работы не становяцца, як правіла, у адзін шэраг з творамі гадоў мінулых. Як казаў і жартам і ўсур'ёз Уладзімір Георгіевіч, "раней мы сапраўды любілі..."

Тыя творы, што спяваў я ("Бе лавежская пушча", "Марыся", "Жу раўлі на Палессе ляцяць") даваліся лёгка, паколькі яны, папершае, тэсітурныя, пасавалі майму тэнару альціна, а падругое, усе яны "ўвабраныя" з дзяцінства, калі ста рэйшы брат прывозіў з Мінска плас цінкі, запісы, тэксты песень. Памя таю, як я іх таемна перапісваў з яго ных зборнікаў. Аднак на праслухоў ванне ў "Песняры", пра якое мне распавёў сябар - народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, ішоў з дрыготкаю ў каленках, рыхтаваўся. І вось уваходзіць Мулявін, нібыта ўчора развіталіся, і пытае ў лоб: "...Пушчу" пяеш?" - "Так". - "У "роднай" танальнасці?" - "Так". Ён сеў за раяль, акампаніраваў дру гі куплет, там, дзе самыя высокія ноты. "У калектыве працаваць хо чаш? Тады ўладкоўвайся да нас!" А яшчэ Уладзімір Георгіевіч дадаў: "Фактура ў цябе "песняроўская": валасы, вусы, камплекцыя. У нас двое такіх было - Саша Дзямешка і Юра Дзянісаў". Мо таму, відаць, і блыталі па першым часе мяне са старымі ўдзельнікамі, тым больш у Дзянісава быў падобны на мой вы сокі голас...

Дарэчы, Уладзімір Георгіевіч ба чыў мяне "ў дзеянні" раней на Фес тывалі польскай песні ў Віцебску. Там у 1988м я выконваў і песню Чэс лава Немэна "Nim Przyjdzie Wiosna". А пасля мяне запрасілі ў Сопат на фестываль, дзе наш зямляк быў старшынёй журы. Я падарыў яму са ламяную ляльку, так мы з ім і пазна ёміліся, пагутарылі. Дарэчы, чым да лей я слухаў творчасць Немэна, тым больш праводзіў паралель з Муляві ным: падача галасавая, тэмбры, му зычны густ у іх настолькі падобныя! Неяк я пацікавіўся ў Мулявіна, ака залася, яны перасякаліся, у тым ліку і пры набыцці апаратуры для ансам бля. Як казаў Уладзімір Георгіевіч, та кая практыка існавала: музыканты з сацкраін набывалі ў Еўропе амеры канскую, японскую тэхніку, а нашы куплялі ў іх! Клавішы, распавядаў Мулявін, для ансамбля набылі аку рат у Немэна.

Вяртаючыся да "Песняроў"... Запомніўся канцэрт да 30годдзя ансамбля ў Маскве. Памятаю, цяж ка было настройвацца адначасова нам і аркестру Міхаіла Фінберга, але тое быў цікавы эксперымент: "Песняры" і аркестр. Такога, пад аецца, і не было ніколі раней. А ўя віце, калі выконваў "Жураўлі на Па лессе ляцяць" за спінаю адчуваў цэ лы акіян музыкі, падавалася, вось вось ускрыляю сам са сцэны.

Уладзімір Георгіевіч казаў: "Каб людзі спеліся ў адным калек тыве, па маім разуменні, аднаго го да мала. Неабходна гады чаты ры - пяць, каб адчуваць кожную клетачку таго, хто побач". Мяркую, нам удалося тое ўжо недзе на чац вёртым годзе. Ды і ў новым складзе Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" падобны працэс адбы ваўся таксама гады тры: вакалісты цяпер адчуваюць адно аднаго.  

 

Дарэчы

Планаванне? Як па нотах!

Захаваныя клавіры і партытуры - таксама крыніца звестак аб планаванні музычнага матэрыялу. У архіве дачкі Уладзіміра Мулявіна Марыны захаваліся, у прыватнасці, ноты песні "Бела русь збірае сяброў", якая, відаць, разглядалася варыянтам фі налу да праграмы "Праз усю вайну". Але, як зазначыў гітарыст і аранжыроўшчык "Песняроў" Уладзімір Ткачэнка, "у цыкле і так моцны фінал - "Возвращение" ды "Последние залпы", таму расцягваць яго не мела сэнсу".

Два творы, аранжыраваныя Ігарам Паліводам для ансамбля, таксама маюцца ў зборах Марыны Мулявінай. Гаворка пра "Рас скажи мне, отец" Уладзіміра Івасюка на словы Андрэя Дзяменць ева і "Белую лілею" Уладзіміра Янкоўскага на верш Анатоля Гра чанікава. Датуюцца творы, адпаведна, 1982м і 1983м.

Ёсць і мноства накідаў, клавіраў, партытур, напісаных рукой Мулявіна. Прыгадаю назвы твораў, да якіх прыглядаўся Майстар і якія ў нотных накідах: аўтэнтычныя "Пабіў мяне бацька", "Пастушкі пяялі", "Ой, чаму ж стары, ды не жэніцца", "Петухі пяюць", "А чаму ў цябе дзеўка...", "Дубе", "Казачэнькаказачок", а таксама "Годзе", "Перад будучыняй", "Мая малітва", "Хто ты гэткі?" на вершы Янкі Купалы, "Страцімлебедзь" Максіма Багдановіча, "Жанчыне з бэзам" Уладзі міра Караткевіча, "Гімн цвярозасці" Петруся Макаля...        

 

Зразумела, перад вамі - гісторыі толькі часткі артыстаў, што стваралі поруч з Уладзімірам Мулявіным імя "Песняры". Мы знайшлі і працягваем шукаць кантакты тых, хто з нейкай прычыны адышоў ад музыкі. Звернемся і да іншых артыстаў, якія выступаюць і сёння.

Калі падрыхтавалі матэрыял, прыйшло яшчэ колькі электронных лістоў са згодай распавесці пра песняроўскія песні і праграмы. І найперш - пра тых людзей, з кім працавалі побач, пра пошук "моманту ісціны", пра тое, да

чаго "вяртаемся зноў і зноў". Гісторыя - працягваецца.


 

 

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах