У клубе — 22 сям’і

№ 38 (1009) 17.09.2011 - 23.09.2011 г

З пошты “К”

Добры дзень, шаноўная рэдакцыя! Звяртаецца да вас выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, былы дырэктар Драгічанскага РДК. Прапаноўваю вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці народнага сямейнага клуба "Рамонак", што стаў адной з яркіх старонак у творчай гісторыі згаданай установы.

Клуб быў створаны пры РДК у верасні 1979-га. Мастацкі кіраўнік - Вольга Старажук. У "Рамонку" - 22 сямейныя пары. Гэта людзі розных прафесій, узростаў, але іх аб'ядноўвае сям'я. Таму асноўнай мэтай клуба стала адраджэнне культурных традыцый: гісторыі роду, сямейных святаў і гульняў, турызму і творчасці. Словам, "Рамонак" арганізоўвае вольны час сям'і, дапамагае маладым сужэнцам, выяўляе творчыя здольнасці і таленты. Інакш кажучы, дапамагае сябраваць і атрымліваць асалоду ад зносін.

А формы працы - самыя разнастайныя: пазнаваўчыя і гульнёвыя праграмы, "агеньчыкі", вечары адпачынку, дзіцячыя конкурсы...

 Міхаіл МАЦКЕВІЧ

Драгічын