Мінск выбірае нас!

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

Напярэдадні Дня горада рэдакцыя стэлефанавалася з начальнікам упраўлення куль- туры Мінгарвыканкама Віталінай Рудзікавай. “Працуем цяпер, натуральна, у выключ- на напружаным рэжыме,— паведаміла яна,— усе— на рэпетыцыях, ва ўпраўленні толькі сакратар застаўся...” Дэвіз сёлетняга свята — “Энергіі і інтэлекту час, славуты Мінск, ты выбіраеш нас!”.

Канцэпцыя мерапрыемстваў складалася з улікам надзённых сталічных задач, сённяшніх гарадскіх рэалій. Мінск, горад з еўрапейскім укладам жыцця і дакладнымі сацыяльна-эканамічнымі арыенцірамі,- цэнтр літаратурнага асяродка, класічнага тэатральнага і музычнага мастацтва, традыцыйнай культуры і няспыннага творчага пошуку. Усе гэтыя характэрныя нюансы, па словах Віталіны Рудзікавай, і стануць "ключавымі ўзорамі" ў "тканіне" святочнай дзеі...

Свята 10 верасня распачнецца ўрачыстай цырымоніяй ускладання кветак да абеліска "Мінск- горад-герой". Шматлікія канцэрты, кірмаш традыцыйнага мастацтва, Свята мёду, рыцарскі фэст завіруюць у парку Перамогі. А ў Верхнім горадзе адкрыецца дзіцячая філармонія, пройдуць свята духавой музыкі, акцыя "Мінск тэатральны". Ля ратушы  наведвальнікаў прыме мастацкая гасцёўня, а ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі- выстаўка архітэктурных і інавацыйных праектаў. Ля Музея гісторыі Мінска будуць рэканструяваны сюжэты гарадскога побыту пазамінулага стагоддзя...

Ва ўсіх сталічных раёнах цягам двух святочных дзён запланаваны святы двароў, вуліц, рэтраканцэрты для ветэранаў, праграмы для дзяцей і юнацтва, самыя разнастайныя кірмашы. А ў фінале можна пабачыць музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу над Камсамольскім возерам. Са святам, родны горад!