“Мінск скульптурны”

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

Учора, 9 верасня, Дзень горада Мінска цудоўна адзначыў Міжнародны музей-майстэр- ня З.І. Азгура. І канешне ж, гэтая творчая акцыя называлася “Мінск скульптурны”.

 

Былі праведзены майстар-клас "Урокі майстэрства з В.Ф. Сумаравым" з паказам фільма пра мастака, дэманстрацыя твораў вучняў Васіля Фёдаравіча, віртуальная выстаўка "Вобразная палітра гарадскога асяроддзя...". Адбыліся прэзентацыя праектаў "Арганізацыя прасторы перад Музеем-майстэрняй З.Азгура і "Modern + classic. Сучаснае  мастацтва ў традыцыйным музеі", а таксама сеанс лепкі "Мінск на далоні" і скульптурны праект "ХІ стагоддзяў гісторыі Беларусі" (апошні будзе працаваць да 1 лістапада). У гэты дзень у музеі былі рэалізаваны і іншыя праекты, уключаючы канцэртную праграму "Z-quad" C.Безенсона.