Творчы інтэрэс, акрэслены Кодэксам

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

6 верасня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Змены ў сістэме пазашкольнай адукацыі і выхаванні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Удзельнікі канферэнцыі распавялі пра новыя падыходы да ўкаранення і распаўсюджвання аб’яднанняў па інтарэсах у агульнаадукацыйным працэсе.

На канец мінулага навучальнага года ў сістэме Міністэрства адукацыі  краіны працавала 381 установа дадатковай адукацыі, з іх 191- цэнтры мастацкай творчасці. "Што да мастацкай творчасці, то ў нас задзейнічана 37% навучэнцаў",- адзначыла дырэктар Нацыянальнага цэнтра  мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея  Васільчэнка. На першым месцы па папулярнасці- харэаграфічныя гурткі, затым- тэатральнае і выяўленчае мастацтва. Усе дзеці і іх бацькі маюць магчымасць бясплатна наведваць мерапрыемствы, якія праводзяць цэнтры дадатковай адукацыі.  

З уступленнем у сілу з 1 верасня новага Кодэкса аб адукацыі ўзроставыя рамкі ўдзельнікаў аб'яднанняў па інтарэсах пашырыліся. Цяпер гурткі могуць наведваць дзеці ад 4 гадоў і моладзь да 31 года. Яшчэ адзін важны аспект- развіццё дыстанцыйнай  завочнай формы навучання.  

Вольга НАВІЦКАЯ