На канец мінулага навучальнага года ў сістэме Міністэрства адукацыі краіны працавала 381 установа дадатковай адукацыі, з іх 191- цэнтры мастацкай творчасці. "Што да мастацкай творчасці, то ў нас задзейнічана 37% навучэнцаў",- адзначыла дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчэнка. На першым месцы па папулярнасці- харэаграфічныя гурткі, затым- тэатральнае і выяўленчае мастацтва. Усе дзеці і іх бацькі маюць магчымасць бясплатна наведваць мерапрыемствы, якія праводзяць цэнтры дадатковай адукацыі.
З уступленнем у сілу з 1 верасня новага Кодэкса аб адукацыі ўзроставыя рамкі ўдзельнікаў аб'яднанняў па інтарэсах пашырыліся. Цяпер гурткі могуць наведваць дзеці ад 4 гадоў і моладзь да 31 года. Яшчэ адзін важны аспект- развіццё дыстанцыйнай завочнай формы навучання.
Вольга НАВІЦКАЯ