Дамінанта аграгарадоцкай перспектывы

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

Акцябршчына: тыпалогія творчых падыходаў

/i/content/pi/cult/341/6311/12-1.jpgБрэндавая шчыльнасць культурнай сферы Акцябршчыны вартая занясення ў кнігу творчых рэкордаў "К". Маю на ўвазе не толькі Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня", хоць ён адзіны варты бясконцых аналітычных расповедаў і маркетынгавых даследаванняў. А ёсць яшчэ ў раёне Культурна-забаўляльны коплекс "Бубнаўка", паслугі якога прынеслі сёлета аддзелу культуры амаль 37 мільёнаў пазабюджэтных грошай. (Агульнараённы паказчык па аказанні культурных паслуг на сёння - 180 мільёнаў; дынаміка росту ў супастаўных цэнах - больш за 150 працэнтаў; кожная з устаноў культуры з поспехам выконвае даведзенае заданне.) Да таго ж, дзейнічаюць у гарадскім пасёлку Дом рамёстваў -  адзін з лепшых на Гомельшчыне, -  Цэнтр гісторыі і культуры (былы Музей народнай славы), карцінная галерэя імя Леаніда Дробава, а пры Гарадскім цэнтры дасугу - кавярня "Сузор'е" і клуб сямейнага адпачынку. На раёне ж пэўная колькасць СДК перапрафілявана ў сельскія дамы народнай творчасці. Новая тыпалогія ўстаноў культуры пацягнула за сабой распрацоўку новай тыпалогіі творчых падыходаў да штодзённай сацыякультурнай дзейнасці... Няма на Акцябршчыне і асабліва вострага кадравага дэфіцыту. Аднак усе гэтыя  плюсы суседнічаюць і з відавочнымі мінусамі. Справа ў тым, што з-за фінансавай нестабільнасці з шасці аграгарадкоў чатыры так і застаюцца пераходнымі з прычыны "даўгабуду" клубна-бібліятэчных устаноў.

Народ пытаецца і прапануе

"Калі пагуляем у пейнтбол?"

Чытачу, напэўна, ужо зразумела, што жыхары райцэнтра і ўсяго Акцябрскага раёна пільнай увагай мясцовага аддзела культуры ніяк не абдзелены. Але няма мяжы дасканаласці, а таму і пытанняў-прапаноў у гарпасяльчан і вяскоўцаў пад час апытання было шмат. Не менш слушныя ідэі агучылі ў той дзень і работнікі культуры Акцябршчыны.

Аляксей, малады служачы гарпасёлка Акцябрскі: - Пра наш культурна-забаўляльны комплекс у Бубнаўцы ведаюць не толькі ў рэспубліцы. У былым летніку нават расіяне цяпер адпачываюць з задавальненнем. Што і казаць, паслуг там шмат: рыбалка, конныя вандроўкі, велапраменады... Але справу, на мой погляд, варта пастаянна развіваць. І більярд хацелася б у Бубнаўцы займець, і рыштунак для пейнтбола...  

Моладзь аграгарадка "Парэчча": - Хоць і аграгарадок у нас, але новы будынак, дзе, па плане, размесцяцца клубная ўстанова, бібліятэка і філіял школы мастацтваў, так пакуль і не здадзены. Усе мерапрыемствы ладзяцца ў старым СДК, якому паўсотні гадоў. Так што чакаем новага будынка. Таму і пытанне адзінае: колькі яшчэ чакаць?..

Марыя Сарнаўская, выконваючая абавязкі дырэктара Раённага дома рамёстваў: - Памяшканні для сваёй установы арандуем у аддзела адукацыі (калісьці тут быў дзіцячы сад). Нядаўна рамонт гаспадарчым спосабам зрабілі. Але пайшлі чуткі, што аддзел адукацыі хоча гэты будынак вярнуць сабе. А вельмі не хацелася б яго губляць, бо наш РДР- найстарэйшы ў вобласці, сцены свае мы "намаліць" паспелі. Дый вынікі нашай працы, як падаецца, вельмі неблагія. У гуртках займаецца звыш 50 дзяцей, а сямімільённы план па аказанні платных паслуг мы выконваем без праблем...

Алена Агейчык, дырэктар СДК вёскі Гаць: - Мы таксама спраўляемся з планам па пазабюджэтцы, хоць рамонт другога паверха ўстановы яшчэ не завершаны (работы выконвае гаспадарчая група аддзела культуры)... А праблема ў нас адзіная: няма годнай музычнай апаратуры. Між тым, асноўныя крыніцы даходаў СДК - выязныя мерапрыемствы, абменныя канцэрты, на якіх без прыстойнага гукаўзмацнення проста не абысціся...  

 Старшыня Акцябрскага райвыканкама Генадзь СІМАНОВІЧ працуе на гэтай пасадзе ўсяго месяц (раней быў намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама па сельскай гаспадарцы). Стылю менавіта адкрытага кіравання не змяніў і пасля пераезду ў Акцябрскі. Адразу ж звярнуў увагу на форму і змест мясцовай культуры. Спакойна давёў кожнаму, што кіраўнік без "формы" і "зместу" - не кіраўнік.   

Начальнік мясцовага аддзела культуры Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ, чалавек ініцыятыўны і выключна творчы, за больш чым 30 гадоў працы па спецыяльнасці таксама "спавядае" гэткі ж прынцып выніковага і "антыпрэсінгавага" кіравання, заснаванага на ўзаемаразуменні з калегамі. Па яе меркаванні, у няпростай прафесіі носьбітаў духоўнасці засталіся на сёння адно толькі лепшыя. Словам, і старшыня райвыканкама, і начальнік аддзела культуры працуюць па прынцыпе "рабі, як я". Пазіцыя - больш чым слушная ды надзённая. Таму і гутарка ў нас атрымалася, на мой погляд, нязмушаная ды ёмістая на канструктыўнасць і самыя добрыя эмоцыі.  

/i/content/pi/cult/341/6311/13-1.jpgЯўген РАГІН: - Генадзь Віктаравіч, аддзел культуры вашага раёна, як лічу, - сярод лепшых на Гомельшчыне. Маю на ўвазе ягоную крэатыўнасць і самадастатковасць... Але пачаць хачу з самай балючай, несумненна, праблемы: у шасці аграгарадках чатыры аб'екты культуры застаюцца няздадзенымі на няпэўны тэрмін. Я разумею, што ўсе названыя клубныя ўстановы дзейнічаюць цяпер у старых будынках, і дзейнічаюць з канкрэтнай аддачай, паспяхова выконваючы пазабюджэтныя планы. Але вяскоўцы, адчуўшы сацыяльныя выгоды аграгарадкоў, чакаюць далейшых змен, што замарудзіліся з-за сённяшніх эканамічных праблем... Словам, ваша стаўленне да такой няпростай сітуацыі?

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Вы цудоўна ведаеце, што многія праекты, у тым ліку і культурныя, на пэўны час замарожаны... Святлана Анатольеўна, удакладніце, у якіх вёсках нам трэба даўводзіць аграгарадоцкія аб'екты культуры?

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - У Парэччы засталася толькі ўнутраная аддзелка будучага Цэнтра культуры, у Ламавічах і Любані  рамонт дамоў народнай творчасці- у поўным разгары, а вось у Маісееўцы для новага СДК толькі падмурак паспелі закласці...

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Зразумейце правільна, за месяц складана і назвы вёсак запомніць, і дэталёвую праграму па выпраўленні згаданай сітуацыі распрацаваць. Тым не менш, я стаўлюся да пытанняў культуры з выключнай адказнасцю. Цудоўна разумею, што людзі сутыкаюцца штодня з процьмай праблем, і не толькі фінансавых. І культура тут- як глыток свежага гаючага паветра, што аздараўляе свядомасць, дае веру, духоўнасць... Нам трэба больш прадметна займацца з моладдзю, прафесійна знаёміць яе з самабытнасцю беларускага традыцыйнага мастацтва. Асабіста для мяне гэта вельмі важна, бо без павагі да мінулага нельга глядзець з упэўненасцю ў будучыню... Што да вашага пытання, то я размаўляў ужо з намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Аляксандрам Васільевічам Баранавым наконт узвядзення новага сельскага Дома культуры ў аграгарадку "Маісееўка". Мы атрымаем з вобласці больш за два мільярды рублёў для, так бы мовіць, даўводу аграгарадоцкіх сельскагаспадарчых аб'ектаў. Раён жыве з сельскай вытворчасці.

Яўген РАГІН: - Эфектыўнасць яе, зразумела, з'яўляецца гарантыяй, у тым ліку, і поспехаў у культурнай сферы...

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Канешне. Як гаспадарнік бачу сваю задачу ў наступным: актыўна развіваць гэты кірунак дзейнасці і, адпаведна, умацоўваць фінансавы патэнцыял для далейшага пашырэння культурнай сферы. Яшчэ адна задача- выкарыстанне бюджэтных сродкаў для ўмацавання матэрыяльнай базы ўстаноў культуры... А Маісееўка- адна з перспектыўных гаспадарак. На фермах тут нават робаты працуюць. Таму мець такі старэнькі напаўразвалены клуб- недаравальна і сорамна. Такім чынам, прыкладу ўсе намаганні, каб зрушыць няпростую справу з мёртвай кропкі. Нельга закопваць грошы ў зямлю, пакідаць падмуркі без сцен. І пытанне тут больш шырокае: завяршэнне  будаўніцтва аб'ектаў культуры наўпрост уплывае на замацаванне моладзі ў вёсках.

Яўген РАГІН: - Завітаўшы ў Валосавічы, я на ўласныя вочы пераканаўся, што ў вас ёсць чым прывабіць і затрымаць на вёсцы моладзь. Шыкоўны будынак, гэткая ж і музычная апаратура. Кіраўнік тамтэйшага сельскага Дома народнай творчасці Валянціна Кульбіцкая (дарэчы, дзве яе клубныя выхаванкі- студэнткі БДУКіМ) распавяла пра тое, як зберагаецца і пашыраецца мясцовае традыцыйнае мастацтва, як ладзяцца выязныя канцэрты, што прыносяць у пазабюджэтную скарбонку раёна неблагія грошы...

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Я- пра тое ж. Гэтая ўстанова культуры стаіць ля трасы і не проста ўпрыгожвае аграгарадок, а з'яўляецца яго дамінантай... У чым задача культуры? Узняцца над паўсядзённасцю і ўпрыгожыць будзённасць, стаць дамінантай ва ўсіх творчых, сацыяльных пачынаннях... Я знайшоў час, каб абысці ўсе памяшканні валосавіцкай установы культуры, - патэнцыял сапраўды вялізны.

 Яўген РАГІН: - У сувязі з гэтым, што збіраецеся найперш патрабаваць ад аддзела культуры?

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Буду не патрабаваць, а прасіць больш актыўна прыцягваць да справы моладзь. Хачу, каб нашы работнікі культуры навучылі юнакоў і дзяўчат жыць прыгожа і бачыць гэтую прыгажосць у кожнай праяве жыцця, працы, адпачынку... У раёне- крыху больш за 15 тысяч насельнікаў, трэба дайсці да свядомасці кожнага.

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - Вельмі вялікая колькасць нашых работнікаў- дэпутаты мясцовых саветаў, як казалі раней- прапагандысты і агітатары, удзельнікі выбарчых камісій... Словам, яны заўжды імкнуцца быць у цэнтры падзей. У той час, калі ўзначаліла аддзел, кадравая сітуацыя была абсалютна іншая...

/i/content/pi/cult/341/6311/13-2.jpgЯўген РАГІН: - З прыемным здзіўленнем даведаўся, што ў музычнай школе з 20 выкладчыкаў 16- ураджэнцы Акцябрскага. А ў самых розных навучальных установах культуры адукацыю атрымлівае яшчэ 15 прадстаўнікоў раёна. Значыць, з кадрамі асаблівых праблем няма?

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - Музычных работнікаў усё адно не стае, але пытанне- цалкам вырашальнае...

Яўген РАГІН: - Генадзь Віктаравіч, сам назіраў неаднойчы, як у пэўных раёнах ідэалагічная служба імкнецца дубліраваць ці нават каардынаваць функцыі аддзела культуры, а ў выніку проста яму перашкаджае...

Генадзь СІМАНОВІЧ: -  Думаю, такіх негатыўных фактаў вы ў нас не заўважыце- ніякага дубліравання, толькі  сумесная дзейнасць. На нядаўнім пасяджэнні выканкама мы ўзнімалі гэтую тэму. У кожнай гаспадарцы ёсць намеснік кіраўніка па ідэалогіі, клубнікі і бібліятэкары- ягоныя найпершыя саюзнікі. Палымянае слова ідэолага ў спалучэнні з яркім кранальным культурным мерапрыемствам дае самы станоўчы эфект уплыву на свядомасць.

/i/content/pi/cult/341/6311/13-3.jpgЯўген РАГІН: - Мы назіралі сёння шмат прыкладаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж кіраўніцтвам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і сельскімі работнікамі культуры. Да прыкладу, у вёсцы Гаць дырэктар СДК Алена Агейчык распавяла пра ініцыятыўнасць Аляксея Рашэтнікава, які ўзначальвае мясцовую сельгасарганізацыю і гатовы на паях з аддзелам культуры выдаткаваць грошы на набыццё сучаснай музычнай апаратуры для клубнікаў. Ён і з транспартам для выязных канцэртаў дапамагае...

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Так, кіраўнік бачыць перспектыву і я толькі вітаю такія падыходы да працы... Думаю, і выканкам тут дапаможа, бо гаворка вядзецца не пра такую ўжо вялікую суму... Урэшце, усе бягучыя пытанні,  перакананы, і павінны вырашацца ў такім саюзе аднадумцаў.

Яўген РАГІН: -  Менавіта так, метадам народнай будоўлі, у свой час быў узведзены і Цэнтр гісторыі культуры...

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - Музей народнай славы ўзнік у 1967-м. А ў 1996 годзе, калі гаспадарчым спосабам пабудавалі ўстанову з нуля, назвалі яе Цэнтрам гісторыі культуры...

Яўген РАГІН: - Святлана Анатольеўна, колькі слоў пра новую тыпалогію вашых устаноў культуры. Якія мэты ставілі, калі змянялі шыльды?

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - Толькі не фармальныя. Галоўная мэта - канкрэтызацыя дзейнасці любой установы культуры, вызначэнне дамінуючага кірунку творчасці ў непасрэднай залежнасці ад мясцовых рэалій. Калі, да прыкладу, СДК пераўтвораны ў Дом народнай творчасці, дык супрацоўнікі яго нацэлены на сістэмную працу па пошуку, захаванні і развіцці таго або іншага віду традыцыйнага мясцовага мастацтва. Калі гэта песні ці танцы, дык у асноўнага калектыву мастацкай самадзейнасці абавязкова павінен быць дзіцячы гурт-спадарожнік. Пераемнасць павінна прысутнічаць і ў развіцці народных рамёстваў. Усе гэтыя нюансы мы пастаянна адсочваем, пастаянна збіраем сельскіх творцаў у райцэнтры і ладзім творчыя справаздачы...

Яўген РАГІН: - Музейная ўстанова таксама змяніла назву. Больш за тое: на парадку дня, як распавядала галоўны захавальнік фондаў Антаніна Адзінец, - рэалізацыя новай музейнай канцэпцыі з наладжваннем новай экспазіцыі і набыццём адпаведнага тэхналагічнага абсталявання.

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - І гэта таксама заканамерны рух наперад. Мы імкнёмся адлюстраваць кожную праяву культуры Акцябршчыны літаральна на ўсіх найважнейшых гістарычных зрэзах... Карацей, любая ўстанова нашай сферы павінна мець непаўторнае аблічча. Прынамсі, мы гэтага вельмі жадаем.

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Станоўча ацэньваю такую пазіцыю. За гэтыя дні я абышоў усе гарадскія адметнасці: і царкву наведаў, і музей з галерэяй, іншыя аб'екты культуры і духоўнасці... Кожны з іх лічу знакавым і для гарпасёлка, і для раёна. Натуральна, выканаўчы камітэт будзе падтрымліваць кожную ўстанову фінансава... Паўтаруся, ад гэтага залежыць маральны клімат Акцябршчыны.  

Яўген РАГІН: - Мне сёння шмат хто казаў пра ваш прынцып "рабі, як я"...

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Прымусам не выхаваеш, толькі - асабістым прыкладам. Асабіста я  вяду здаровы лад жыцця, займаюся спортам, на гітары граю, да гэтага і дзяцей сваіх прыахвоціў. Сярод сяброў маіх - шмат сапраўдных творцаў... Вельмі люблю песні Юрыя Антонава, а Уладзіміра Мулявіна лічу проста непераўзыдзеным.

Яўген РАГІН: - Такога гітарыста, Святлана Анатольеўна, трэба на поўную моц у самадзейнасці выкарыстоўваць!

Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ: - Абавязкова выкарыстаем!

Яўген РАГІН: - У мяне цяпер пытанне пра інфраструктуру Акцябрскага, які нават у расіян карыстаецца павышаным турыстычным попытам. Як збіраецеся развіваць прывабнасць гарадскога пасёлка і раёна ў цэлым?

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Думаю, што першарадная задача тут- развіццё аграэкатурызму. Ніша гэтая ў раёне, мякка кажучы, не надта занятая.

Яўген РАГІН: - Пераважаць будзе прыватны бізнес, ці ўсё ж перспектыва - за дзяржаўна-прыватным супрацоўніцтвам?

Генадзь СІМАНОВІЧ: - Я ўпэўнены, што рэгіён у названым кірунку павінен развівацца вельмі гнутка. Хопіць прасторы і для супрацоўніцтва, і для нейкіх індывідуальных крэатыўных пошукаў.

Яўген РАГІН: - Усё ж ваш аддзел культуры на прыкладзе "Бубнаўкі" досыць пераканаўча прадэманстраваў прыватніку, як варта зарабляць грошы на экатурызме.

Генадзь СІМАНОВІЧ: - І прыватнікі, думаю, падхопяць гэтую ініцыятыву. У нас  ёсць дзве магутныя фермерскія гаспадаркі, дзе цалкам рэальна стварыць і турыстычную інфраструктуру.

Яўген РАГІН: - Спонсары ў раёне хутка з'явяцца?

Генадзь СІМАНОВІЧ: - За апошні сельскагаспадарчы сезон на Акцябршчыне з'явілася аж 12 фермераў. А гэта- патэнцыйныя спонсары для развіцця культуры... За пяцігоддзе мы павінны падвоіць вытворчасць малочнай прадукцыі, што не можа не адбіцца і на ўзроўні матэрыяльна-тэхнічнай базы нашай рэгіянальнай культуры.          

Дэталь да агульнай карціны

"Крок за крокам"

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" ладзіцца ў Акцябрскім за бюджэтныя сродкі. Рэгіянальны фестываль маладзёжных творчых работ "Крокі" , што ў сярэдзіне жніўня прайшоў у раённым цэнтры трэці раз, арганізоўваецца за кошт устаўных унёскаў удзельнікаў (прызавы фонд складаецца з тых жа крыніц). Так што "Крокі" - пазабюджэтнае мерапрыемства.

Па меркаванні начальніка ад дзела культуры Святланы Беразоў скай, рэгіён павінен пастаянна па вялічваць колькасць самых разна стайных брэндавых акцый і пра ектаў. А "Крокі" не падобныя н "Берагіню" не толькі фінансавым складнікам, але і тэматычнай скіра ванасцю: яны не займаюцца аўтэн тыкай, адно толькі - сучасным песнямі і танцамі.

Сёлета ў рэгіянальным фестывал бяруць удзел маладыя выканаўцы н толькі з Петрыкаўскага, Светлагорска га, Глускага і Любанскага раёнаў Бела русі, але і з Балгарыі, Турцыі, Расіі.    

 

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"