Хто ж “ідзе на смех”?

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Глыбоччына: амаль мужчынскі тэатр

 

 Народнаму тэатру мініяцюр Падсвільскага ГДК Глыбоччыны "Тыя, што ідуць на смех" споўнілася 15 гадоў.

 У верасні 2008-га тэатр удзельнічае ў Рэспубліканскім свяце-кірмашы "Дажынкі" ў Оршы. У чэрвені 2010-га калектыў выразна заяўляе пра сябе на абласной дэкадзе тэатральнай творчасці "Аматарскі тэатр ХХІ стагоддзя". На абласным фестывалі гумару "Смяяцца - не грэх!" нашы артысты заўжды ўваходзяць у тройку прызёраў-дыпламантаў. У красавіку гэтага года на абласным аглядзеконкурсе маладзёжных аматарскіх тэатраў "Тэатральныя далягляды вёскі" калектыў перамог ва ўсіх намінацыях.

"Тыя, што ідуць на смех" разам з ансамблем "Харошкі" адкрывалі ХІV Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах, атрымалі дыплом "За захаванне і развіццё народнай творчасці". На занальным аглядзе маладзёжных калектываў тэатр прадставіў музычны твор Уладзіслава Панфілава "Казка пра Ямелю-лайдака". Рэжысёр-пастаноўшчык Тамара Спяцанава, музычнае афармленне - Сяргей Ляшкевіч. У праграмцы пазначана 18 выканаўцаў. Усе яны - мужчыны! Рабочыя хлопцы, сямейныя і халастыя, а таксама школьнікі.

Любоў НІКІЦІНА, г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна