Кірунак — клопат

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Капыльшчына: вопыт супрацоўніцтва Галоўны кірунак дзейнасці Семежаўскай сельскай бібліятэкі — садзейнічанне духоўнаму развіццю дзяцей, адраджэнню духоўнасці.

 

Працуюць бібліятэкары ў творчым саюзе з Кіявіцкім храмам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, з сем'ямі, што клапоцяцца пра лёс дзяцей. Работнікі ўстановы Наталля Пілат, Ніна Рамановіч, святар айцец Павел і матушка Ангеліна сумесна працуюць над мерапрыемствамі сямейнага клуба "Пяшчота", клуба духоўна-маральнага выхавання "Чыстае святло".

Праца вядзецца, натуральна, на багатых мясцовых традыцыях... Чытаем гісторыю вёскі Семежава, напісаную мясцовым краязнаўцам, былым настаўнікам мясцовай школы Мікалаем Аляшкевічам: "Жыхары Семежава вызначаліся высокай працавітасцю, ашчаднасцю і ўзорам цвярозасці... Жанчына ў доме была паўнапраўнай гаспадыняй... Муж ніколі нічога не рабіў без яе згоды і парады. Моладзь паводзіла сябе бездакорна, сціпла і цнатліва..."

Таццяна АCТРЭЙКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Капыльскай ЦБС