"Гэта не першы вопыт супрацоўніцтва з самабытнай украінскай дыяспарай,- падкрэсліла загадчык філіяла Нацыянальнага гістарычнага Вольга Курылёнак. - Выстаўку ладзілі і пазалетась".
На цырымоніі адкрыцця "...Вернісажа" выступіў прэс-сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Аляксей Емяльяненка, адзначыўшы традыцыі сяброўства беларускага і ўкраінскага народаў. "Беларусь для многіх украінцаў стала другой радзімай, дзе яны працуюць, захоўваюць свае нацыянальныя традыцыі, звычаі і займаюцца творчасцю, сваім нацыянальным мастацтвам", - зазначыў ён.
Арганізавала вернісаж Мінскае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў "Заповіт", якім кіруе заслужаны работнік культуры Украіны Галіна Калюжная. У экспазіцыі- ручнікі, кераміка, вырабы са шкла.
Іван АРХІПАЎ