НА КРЫЛАХ МУЛЯВІНСКАЙ ПЕСНІ

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Пабудаваны ў Маладзечне новы амфітэатр прыветна раскіне свае “крылы” над гасцямі і ўдзельнікамі гала-канцэрта ўрачыстага адкрыцця ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, а таксама над пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў, якія будуць тут уганараваны. Можа, гэта крылы самой нашай спадчыны? Невыпадкова ў праграме, падрыхтаванай Нацыянальным канцэртным аркестрам на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам у гонар 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, сабраны лепшыя “песняроўскія” песні...