Чым ласая Спасаўка?

№ 34 (1005) 20.08.2011 - 27.08.2011 г

21 жніўня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на “Спасаўку-ласаўку”.

/i/content/pi/cult/337/6218/3-5.jpgУ апошні месяц лета адзначаюцца тры Спасы: Мядовы, калі ў храмах адбываецца асвячэнне вады, мёду і маку, Яблычны і Хлебны. У час апошняга завяршаецца ўборка збожжа. А паколькі да гэтага часу паспяваюць арэхі, Спас той у народзе носіць яшчэ і назву "Арэхавы". Пад час мерапрыемства гаспадары музейных сядзіб распавядуць пра традыцыі святкавання Спаса, маленькія ж наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў "Баровачка". Ахвотныя змогуць праявіць кемлівасць, знаходлівасць і атрымаць заахвочвальны прыз у музейнай гульні "Пазнай Спас". Плён новага ўраджаю - яблыкі, хлеб, арэхі, мак і мёд - пад час урачыстага набажэнства ля Свята-Пакроўскай царквы музея асвеціць іерэй Антоній Пшанічны (прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Гарадзішча Мінскага раёна).

 А пасля асвяшчэння і частавання распачнецца экскурсія па выстаўцы "Пчалярства на Беларусі" ад помніка народнай архітэктуры "Свята-Пакроўская царква з вёскі Логнавічы".

На тэрыторыі музея члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці прапануюць наведвальнікам вырабы з гліны, саломкі, дрэва і іншых традыцыйных матэрыялаў.

На здымку: царква з вёскі Логнавічы ў музеі.