БЕЛАРУСКІЯ МЕТРЫ “МАЛЯВАНАГА ЭКВАТАРА”

№ 34 (1005) 20.08.2011 - 27.08.2011 г

Пра што можна апавесці на палатне памерам 20 х 20 сантыметраў? Шэсць дзясяткаў беларускіх удзельнікаў міжнароднага праекта “Маляваны экватар”, частка работ якіх — перад вамі, прапанавалі свае варыянты ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. І лік работ, і колькасць творцаў маюць узрасці ў хуткім часе больш чым утрая!

/i/content/pi/cult/337/6216/1-2.jpg/i/content/pi/cult/337/6216/1-3.jpg"Экватарыяльны" Полацк

 Як паведаміў "К" намеснік старшыні Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Рыгор Сітніца, выстаўка "Маляваны экватар" у Полацку прадэманстравала і работы беларусаў, і творчасць замежных удзельнікаў праекта, а таксама яго аўтара - славацкага мастака Андрэя Смолака.

Праект, пра пачатак беларускага этапа якога "К" пісала ўжо, стартаваў у 2007-м. На дадзены момант ён сабраў каля 1300 работ з большасці еўрапейскіх краін, а таксама з Ізраіля, Кітая, Кубы, Расіі, Японіі. Кожны твор адпавядае аднаму кіламетру экватара, а яго агульная даўжыня - 40 075 км. Столькі работ мае з'явіцца і ў зборы Смолака. Карціны захоўваюцца ў славацкай галерэі мастака, а з цягам часу павінны стаць асновай для адмысловай выставачнай залы.

/i/content/pi/cult/337/6216/1-4.jpg У полацкай экспазіцыі прадстаўлены работы Гаўрылы Вашчанкі і Георгія Паплаўскага, Уладзіміра і Андрэя Савічаў, Рыгора Сітніцы і Уладзіміра Вішнеўскага, Валерыя /i/content/pi/cult/337/6216/1-5.jpgШкарубы і Аляксандра Грышкевіча, Аляксандра Канавалава (менавіта ягоны твор дадаўся да праекта ў Полацку) і Юрыя Хілько, дзясяткаў іншых мастакоў ды дзеячаў культуры, навукі, спорту краіны. Дарэчы, у шырокім прадстаўніцтве не толькі майстроў пэндзля - адна з "фішак" праекта, накіраванага на пазітыўныя эмоцыі. "Праект пакліканы спрыяць умацаванню сяброўства і ўзаемаразумення людзей з розных краін, таму і прымаюцца толькі работы, настроеныя на пазітыў",- так кажа сам Андрэй Смолак.

 Рыгор Сітніца як каардынатар праекта на Беларусі паведаміў "К" і пра бліжэйшыя планы яго экспанавання:

 - Цяпер вядуцца перамовы аб паказе часткі работ у Віцебску, а пасля выстаўку пабачаць у Варша