Знак ля музея

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

А ў гонар вызвалення Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад сабраў сваіх жыхароў і ганаровых гасцей, якія прыбылі з польскіх Міхалова і Седльцэ, а таксама з расійскіх Гусяў і Тальяці.

 

 Свята горада было адзначана ўрачыстым адкрыццём памятнага знака, прысвечанага 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, каля Музея П.І. Баграціёна. Аўтарам праекта стаў мастак Краснасельскага дома культуры Міхаіл Бабянкоў.

Пасля ўрачыстай цырымоніі, якую падрыхтавалі работнікі Ваўкавыскага РМЦНТ, усе ахвотныя змаглі паглядзець выступленне народнага клуба славянскіх адзінаборстваў "Арыдан" з Гродна, ускласці кветкі да памятнага знака, прымерыць рыцарскія даспехі, рэканструяваныя ваенныя атрыбуты часоў Грунвальдскай бітвы.

Вольга УРБАНОВІЧ, метадыст Ваўкавыскага РМЦНТ