Выстаўка без межаў

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Скідзель стаў першым з гарадоў Гродзеншчыны, дзе адбыўся міжнародны марафон “Свет без межаў” у дзень вызвалення населенага пункта ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.

 

Дадзеная акцыя праходзіць пры падтрымцы Генеральнай Асамблеі ААН больш чым у 120 краінах, прычым у Беларусі - упершыню. Да арганізацыі мерапрыемства ў Скідзелі далучыліся Гродзенскі раённы і Скідзельскі гаркам ГА "БРСМ".

У ГДК была размешчана міжнародная выстаўка дзіцячых малюнкаў, прывезеная з Калінінграда. Дарэчы, юныя скідзельцы дапоўнілі экспазіцыю сваімі работамі. Выстаўка малюнкаў працягне сваё падарожжа па іншых краінах.

У цэнтры Скідзеля быў усталяваны двухметровы Слуп Міру, на якім замацаваны таблічкі з надпісам на чатырох мовах (беларускай, рускай, англійскай і польскай): "Няхай будзе Мір на ўсёй Зямлі!". У адкрыцці памятнага знака прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь.

Дар'я ЧАРКЕС

Гродна