На выстаўцы "Планета Японія" прадстаўлены японскія лялькі, вееры, падарункавыя лялькі-абярэгі- нінге, копіі гравюр з Такійскага музея, узоры нацыянальных касцюмаў Краіны ўзыходзячага сонца. Як паведамляюць у музеі, таксама будуць выстаўлены роставыя фігуры персанажаў японскай міфалогіі: лесавік Тэнгу, вадзянік Капа, боскі Дракон, казачная кошка Нэкамата і вобраз тэатра кабукі "Белы Леў".
Дарэчы, праект зладжаны японскім Цэнтрам культуры "Дзэнкан" у СНД.