Аўтар - выпускнік Акадэміі мастацтваў СССР, архітэктар. Серыя з трыццаці ягоных карцін, прадстаўленых у Нацыянальным гістарычным, створана ў 2003 - 2004 гг. Гэты перыяд для аўтара насычаны важнымі падзеямі, глыбокімі ўражаннямі і асабістымі перажываннямі.
Маляўнічыя сюррэалістычныя кампазіцыі Ігара Карпава вылучаюцца каларытам, экспрэсіяй. Колер у іх адыгрывае вядучую ролю. Палітра мастака выяўляе тонкія псіхалагічныя адценні настрою, эмацыйнасці. У карцінах Ігара Карпава - і міфалогія, і паэтыка, і сакральнасць.