Дарэчы, гэта ўжо своеасаблівая традыцыя для тэатра: завяршаць сезон новай пастаноўкай для дарослых. Пазалетась гэта была "Памінальная малітва" Р.Горына, у 2010-м- "Леваруцыйная фантазія" Ж.Ануя.
Рэжысёр Рыгор Гольдман вызначыў жанр новага спектакля як "эксперымент у дзвюх дзеях". Перад гледачом - сінтэтычны спектакль, дзе спалучаецца ігра акцёраў і лялек. Ягоны шлях на сцэне - ужо ў наступным сезоне.