Альбом і крыніцы

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

Альбом “Адбіткі незабытай зямлі” быў прэзентаваны днямі.

Яго выдаў філіял "Беларускае аддзяленне Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС" Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут радыялогіі" Міністэрства надзвычайных сітуацый краіны.

Выданне распавядае пра дынамічнае развіццё 21 раёна, што найбольш пацярпелі ад аварыі, пра іх гісторыка-культурныя каштоўнасці, унікальныя звычаі, захаваныя дагэтуль жыхарамі.

Госці ж прэзентацыі пабачылі выступленне народных калектываў, пра Веткаўскі музей народнай творчасці распавяла яго дырэктар Галіна Нячаева. Удзел у прэзентацыі прынялі і супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Наведвальнікі пабачылі фрагменты відэафільма "Каменныя дзяўчынкі" - пра абрад у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, а пасля прадэгуставалі гаючую ваду са святых крыніц раёнаў, што адраджаюцца.