Хэнд-мэйд у музеі

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

Учора ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І З’езда РСДРП” пры ўдзеле інтэрнэт-партала рамеснікаў краіны адкрылася выстаўка вырабаў майстроў “Hand Made — зроблена сваімі рукамі”.

Нагода? Гадавіна інтэрнэт-рэсурсу прафесіяналаў рамесніцкай справы. Як паведамляюць у Нацыянальным гістарычным музеі краіны, прадставіць свае работы могуць як прызнаныя майстры, так і людзі, што нядаўна пачалі творчы шлях.

На выстаўцы наведвальнікі могуць убачыць работы, выкананыя ў розных тэхніках, стылях і відах дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва: лямцаваленне, роспіс па дрэве, скрэпбукінг, пластыка, вязанне, вышыўка, батык, бісерапляценне, жывапіс, аўтарская лялька і многія іншыя незвычайныя вырабы.