Нагода? Гадавіна інтэрнэт-рэсурсу прафесіяналаў рамесніцкай справы. Як паведамляюць у Нацыянальным гістарычным музеі краіны, прадставіць свае работы могуць як прызнаныя майстры, так і людзі, што нядаўна пачалі творчы шлях.
На выстаўцы наведвальнікі могуць убачыць работы, выкананыя ў розных тэхніках, стылях і відах дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва: лямцаваленне, роспіс па дрэве, скрэпбукінг, пластыка, вязанне, вышыўка, батык, бісерапляценне, жывапіс, аўтарская лялька і многія іншыя незвычайныя вырабы.