Вечар у мінскім Доме Масквы акурат 25 ліпеня сабраў шмат аматараў творчасці Уладзіміра Высоцкага. У фае выставачнай залы адкрылася фотавыстаўка, прысвечаная акцёру і спеваку. Пасля госці падзеі паглядзелі мастацкі фільм "Інтэрвенцыя", у якім Высоцкі сыграў адну з галоўных роляў.
А 27 ліпеня вечар пад назвай "Помнік" у гонар Уладзіміра Высоцкага адбыўся ў адной са сталічных кавярань. Гледачы ва ўтульнай атмасферы слухалі песні майстра.