Адлік Л.Ш.

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

Упершыню 60 жывапісных работ, падораных народным мастаком Беларусі Леанідам Шчамялёвым гораду Мінску, экспанавалася пры ўрачыстым адкрыцці нашай галерэі ў 2003-м.

За восем гадоў працы ў галерэі ажыццёўлена шмат творчых праектаў: выставак, творчых вечароў, прэзентацый. З прычыны абмежаваных плошчаў адначасова са зменнай экспазіцыяй мы маглі дэманстраваць асноўную калекцыю толькі часткамі. Але ў любой справе надыходзіць момант, калі трэба вярнуцца да зыходнага пункта, азірнуцца назад, ацаніць пройдзены шлях, намеціць новыя перспектывы.

Для галерэі, паводле традыцыі, гэты момант надыходзіць кожныя тры гады, і мы адзначаем яго праглядам фондаў. Акрамя таго, калекцыя падорана гораду - яго жыхары і госці перыядычна павінны мець магчымасць бачыць падарунак цалкам. У калекцыі прадстаўлены работы Леаніда Шчамялёва розных гадоў. Прысутнічаюць усе характэрныя для яго творчасці жанры: гістарычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт...

Таццяна БЕМБЕЛЬ, дырэктар галерэі