Сертыфікат і валанцёрства

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

Актыўны ўдзел ва ўзвядзенні новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прымаюць не толькі спецыялісты-прафесіяналы, але і студэнты. У прыватнасці, зараз на аб’екце працуе студэнцкі будаўнічы атрад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў складзе пятнаццаці чалавек.

/i/content/pi/cult/334/6104/pic_7.jpgНе абыякавыя да справы ўзвядзення велічнага аб'екта, які будзе сімвалізаваць Перамогу народа над нямецка-фашысцкім агрэсарам, і валанцёры. Прыкладам такой дапамогі стаў суботнік, які правялі ў мінулыя выхадныя на будаўнічай пляцоўцы музея актывісты грамадскага аб'яднання "БРСМ".

Акрамя гэтага, па заканчэнні суботніка сакратар ЦК грамадскага аб'яднання "БРСМ" Ігар Бузоўскі ўручыў дырэктару Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргею Азаронку чэк на суму 25 млн. рублёў з сабраных на ўзвядзенне будынка музея./i/content/pi/cult/334/6104/pic_8.jpg

Суботнік прайшоў у межах маладзёжнай працоўнай акцыі "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", якую сёлета, да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, арганізаваў і праводзіць з красавіка па кастрычнік БРСМ. Усе заробленыя сродкі накіруюць на ўзвядзенне новага будынка Музея гісторыі ВАВ.

На здымку: Ігар Бузоўскі (справа) уручае сімвалічны чэк на суму 25 млн. рублёў Сяргею Азаронку.

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"