Дзясятая “…Хваля”№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды адкрыцця Х Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая хваля” накіраваў прывітанне ўдзельнікам гэтага конкурсу. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
“Цудоўная музыка, нязмушаная, дружалюбная атмасфера і дух сумленнага творчага спаборніцтва, што пануюць пад купалам Канцэртнай залы “Дзінтары”, прывабліваюць тысячы ўдзячных гледачоў”, — гаворыцца, у прыватнасці, у прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што юбілейная “Новая хваля” прадоўжыць лепшыя традыцыі конкурсу, будзе месцам творчых адкрыццяў і цікавых сустрэч, уносячы важкі ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей між народамі.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |