Падзяка Прэзідэнта

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена работнікам розных сфер. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

У прыватнасці, Падзяка Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Беларусь - гэта мы!" аб'яўлена васьмі работнікам эстрады, у тым ліку Ірыне Дарафеевай, Іне Афанасьевай, Вікторыі Алешка і Ганне Шаркуновай.
Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі ўдастоены дзевяць работнікаў газет і тэлеканалаў.