У чым фокус?

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

Завяршыліся здымкі стужкі “Снайпер-2. Тунгус”. Гэты баявік распавядзе гледачам пра вядомага стралка перыяду Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Намаконава.

 

Яшчэ адна навіна Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" - прапанова ўсім аматарам кіно прыняць удзел у фокус-групах, пра якія "К" пісала ўжо. Гэтая цікавая форма супрацоўніцтва аўтараў стужак і аўдыторыі прызначана для таго, каб кінавытворцы маглі ведаць меркаванні гледачоў наконт створаных карцін. Мэтай пасяджэнняў фокус-груп з'яўляецца стварэнне на айчыннай кінастудыі больш якаснага, цікавага і актуальнага кіно.

Для таго, каб увайсці ў спіс удзельнікаў фокус-групы, неабходна запоўніць невялікую анкету і даслаць яе на адрас кінастудыі.