Чацвёрты 3D

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

Кінатэатр “Бярэсце” стаў чацвёртай па ліку ўстановай сталічнага “Кінавідэапракату”, дзе можна глядзець фільмы ў фармаце 3D.

 

 Як распавяла "К" дырэктар кінатэатра "Бярэсце" Аксана Карачун, у зале, разлічанай на 293 месцы, створаны камфортныя ўмовы для прагляду фільмаў.

- Пад час рэканструкцыі замянілі падлогу, крэслы, экран, устанавілі найноўшае абсталяванне, - падкрэсліла дырэктар установы. - Да прыкладу, лічбавы праектар быў закуплены ў Германіі...

 Дарэчы, многія жыхары Мінска ўжо змаглі ацаніць і новую залу, і крэслы павышанай камфортнасці пад час адкрыцця кінатэатра. У далейшым, як зазначыла Аксана Карачун, ва ўстанове таксама плануецца дэманстраваць кінапрэм'еры і найлепшыя стужкі сусветнага кіно.