Гродна ў фотаф’южне

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

У Гродзенскай выставачнай зале працуе выстаўка “Фотаф’южн” народнага фотаклуба “Гродна”.

 

Сярод удзельнікаў вернісажу - як прызнаныя мэтры сваёй справы, так і маладыя, пачынаючыя, фотамастакі. Ліпеньская выстаўка, несумненна, будзе цікавая шырокаму колу наведвальнікаў, паколькі на ёй дэманструюцца разнастайныя па жанры работы: гарадскія і сельскія пейзажы, нацюрморты, партрэты, жанравыя і рэпартажныя здымкі.

Майстэрства гродзенскіх фатографаў адначасова ўражвае і здзіўляе. Выклікаюць захапленне прынёманскія краявіды Аляксандара Ласмінскага, кіраўніка народнага фотаклуба "Гродна", а на здымках Пятра Янчэўскага - напружаная праца хірургаў у аперацыйнай. Аляксандр Дзюрдзь выканаў па-сапраўднаму наватарскую серыю фатаграфій, своеасаблівую варыяцыю на тэму карціны К.Малевіча "Чорны квадрат".