Парад перад сіестай

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

Летняя пара адпачынкаў традыцыйна дае ўсім тэатрам і іх прыхільнікам своеасаблівую невялікую “сіесту”. Аднак у чаканні летняга адпачынку творчыя трупы не сядзяць склаўшы рукі. Вось і гэтым разам пад завяршэнне сезона абласныя калектывы прадставілі гледачам шэраг прэм’ер. Так што тыя, хто не паспеў спрычыніцца да іх прагляду ў ліпені, ужо неўзабаве, на пачатку восені, змогуць зладзіць сабе сапраўдны агляд найноўшых пастановак.

/i/content/pi/cult/333/6080/pic_39.jpgУ прадчуванні курортнага сезона Гомельскі абласны драматычны тэатр прапанаваў усім ахвотным за цану тэатральнага білета "перанесціся" на бераг Міжземнага мора і ў знакамітым Монтэ-Карла стаць сведкамі сустрэчы двух людзей, якія некалі былі каханкамі. Спектакль "Недасягальная" Самерсэта Моэма, жанр якога рэжысёр-пастаноўшчык Багдан Арлоўскі вызначыў як "любоўны шантаж", уяўляе з сябе папраўдзе дэтэктыўную гісторыю, калі гледачам не давядзецца сумаваць.

П'есу яшчэ аднаго майстра закручаных сюжэтаў і "сучаснага класіка" камедый становішчаў - "Гуляем у дружную сям'ю, або Гарнір па-французску" Марка Камалеці - прадставіў на сваёй сцэне Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Малады рэжысёр Дзяніс Фёдараў прапанаваў гледачам чарговы працяг надзвычай папулярнага "серыяла" сямейна-каханкавых інтрыг і забаўных становішчаў, распачатага ў свой час пастаноўкамі ў гэтым тэатры п'ес Рэя Куні.

А вось Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа засярод/i/content/pi/cult/333/6080/pic_40.jpgжвае ўвагу на духоўна-душэўных аспектах кахання. Перададпачынкавая прэм'ера "Я чакаю сапраўднага мужчыну" па п'есе Эдварда Радзінскага "Прывабная жанчына з кветкай і вокнамі на поўнач" у пастаноўцы рэжысёра Ігара Лізянгевіча раскрывае глыбінныя плыні перажыванняў жаночай душы, дзе вера і пяшчота натыкаюцца на нахабства і падман, а каханне выглядае найвялікшай раскошай у свеце.

Не менш "тэматычнай" выглядае і ліпеньская прэм'ера магіляўчан - "Сон у летнюю ноч" Уільяма Шэкспіра ў пастаноўцы рэжысёра Алега Жугжды. Адзін з самых знакамітых твораў класіка ўжо не ўпершыню інспіруе творчую фантазію гэтага рэжысёра (згадайма хаця б ягоны спектакль на сцэне Гродзенскага абласнога тэатра лялек). Ды і творчае супрацоўніцтва Алега Жугжды з магіляўчанамі ў розныя часы прыносіла свой плён: прынамсі, яго пастаноўка "Трыстан і Ізольда" ў свой час зрабіла сапраўдны фурор на "Маладзечанскай сакавіцы", з якой і пачаўся яе трыумфальны фестывальны шлях. А вось гродзенскія акцёры прэм'еру рыхтуюць да пачатку новага тэатральнага сезона. Перад адпачынкам яны ўвайшлі ў актыўную фазу працы над пастаноўкай п'есы не менш знакамітага за Шэкспіра іспанца Лопэ дэ Вега "Вынаходлівая закаханая". Рэжысёрам б у д у ч а г а спектакля выступае Святлана Марэцкая.

На здымках: сцэны са спектакля "Я чакаю сапраўднага мужчыну".