ПАЗЛЫ з інтэрактывам

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

“Фэст” — ці ж можна было больш ёміста і трапна назваць выстаўку, зладжаную да юбілейнага “Славянскага базару…” віцебскімі мастакамі? 115 работ 36-і творцаў Беларусі, Латвіі, Украіны з’ядналі, здаецца, усю палітру сучаснага мастацтва.

/i/content/pi/cult/333/6070/pic_21.jpgРазгарнуўшыся ў фае Канцэртнай залы "Віцебск", дзе штодзень былі спектаклі, канцэрты і дзе праводзіўся трохдзённы Міжнародны дзіцячы конкурс, "Фэст" выклікаў вялізную зацікаўленасць і гарачыя спрэчкі наведвальнікаў - ад дзятвы да акадэмікаў.

Не абышлося і без містыкі. Напярэдадні адкрыцця раптоўна згубіўся падрыхтаваны каталог, а разам з ім - і назвы твораў. Але гэтая недарэчнасць дала штуршок яшчэ большай фантазіі гледачоў. Сама была сведкай, як маладая маці запытвала дачушку гадкоў пяці: "Ну, а як мы назавём гэты малюначак? А вось гэты?" Чым не прыклад інтэрактыўнай гульні?

Паглядзелі выстаўку і беларусы з розных краін свету, высока ацаніўшы творчыя пошукі нашых мастакоў: "Ваш авангард - з чалавечым тварам. Хаця фальклорныя павевы сустракаюцца хіба ў асобных работах - хутчэй, як выключэнне, а не тэндэнцыя, - мастакі не страчваюць нейкага ўнутранага нацыянальнага стрыжня. Параўнайце хаця б з латвійскімі, украінскімі творамі- адразу заўважна!"

На мой погляд, беларускія работы на гэтай выстаўцы - самыя смелыя, /i/content/pi/cult/333/6070/pic_22.jpgраскаваныя (хаця ёсць сярод іх і "неарэалістычныя" гарадскія відарысы Алега Елізарава, і партрэты Таццяны Берагейка). Латвійскія - самыя стыльныя, дзе абраная ідэя пунктуальна распрацавана да дробязі, каб нішто не замінала "высокай строгасці" абранага аўтарам шляху. Украінскія- яркія, пярэстыя, бы хусткі на ўсмешлівых "гарных" дзяўчатах.

Увогуле ж, на "Фэсце" ёсць усё: ад інсітнай тэхнікі Алега Скавародкі да "новага супрэматызму" Алены Паплыка, ад рамантычных кветак Зоі Луцэвіч да графічных "сінусоідаў" Аляксея Краўчанкі ці скульптуры Валянціны Ляховіч з выявай мастака, выкананай з "падручных" сродкаў. Вядома, пераважаюць аўтарскія ці змяшаныя тэхнікі, вельмі часта - з элементамі калажу. Пазнавальнасць мастацкіх індывідуальнасцей- стопрацэнтная! Але выстаўка пакідае ўражанне не раскіданых частак мазаікі, а цалкам сабранага "пазла", ажыўленага энергетыкай і творчым мысленнем арганізатараў. Што ні сцяна- то асобная "кампазіцыя", дзе карціны некалькіх аўтараў не перашкаджаюць адна адной, а быццам дэманструюць розныя г/i/content/pi/cult/333/6070/pic_23.jpgрані нейкай агульнай ідэі. Тыя ж Сяргей Чарцілін і Дзмітрый Мшар працуюць у розных тэхніках, а яднае іх тое, што чым далей адыходзіш ад карцін, тым больш раскрываюцца таямніцы іх "аб'ёмнасці" - ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

- Мы імкнуліся, - падвёў вынік куратар выстаўкі, кіраўнік арт-праекта "ПАНТОН", віцебскі мастак Аляксандр Паўлоўскі, - стварыць "фестываль у фестывалі". Адсюль такая разнастайнасць. Адначасова 75 работ 25-і віцебскіх мастакоў паехалі ў Смаленск - гэта выстаўка таксама праходзіць у межах "Славянскага базару...".

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"