Кадры сучаснасці

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

З творчасцю айчынных фотамастакоў можна пазнаёміцца на групавой выстаўцы беларускай фатаграфіі “Адлюстраванне” ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

У спіс аўтараў экспазіцыі ўваходзяць Міхаіл Баразна, Валянціна Сідарава, Кацярына Кенігсберг, Юрый Пеўнеў, Аляксандр Вафік, Паліна Ляжанская. У іх работах бачны ўплыў графікі і жывапісу, для стварэння ж нечаканага эфекту творцы выкарыстоўваюць камп'ютарныя сродкі апрацоўкі фота.

"Адлюстраванне" пабачылі летась жыхары Кіева пад час Дзён культуры Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Пасля выстаўка дэманстравалася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава. У сталіцы ж яе можна будзе наведаць да канца ліпеня.