Рарытэты ўразяць

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

Дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў паведаміў, што 20 ліпеня камісія на чале з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктарам Курашам распачала работу па дзяржпрыёмцы названага аб’екта.

/i/content/pi/cult/333/6054/pic_3.jpgМяркуецца, дадаў Сяргей Клімаў, што ў бліжэйшы час (дакладны тэрмін вызначае цяпер камісія) да існуючых экспазіцыйных залаў замка будзе далучана яшчэ чатыры: гэта малая і вялікая (камінная) сталовыя, белая бальная і гетманская інтэр'ерныя залы.

Яны размешчаны ў камяніцы і паўднёвай галерэі замка. Экспазіцыі ўжо даведзены да ладу. Наведвальнікаў уразяць рарытэты, набытыя ў прыватных калекцыянераў. Прадметы антыкварыяту, аздабленне сцен, мэбля максімальна суадносяцца з радзівілаўскай эпохай.

Аднаўленнем замкавай мэблі займаюцца цяпер спецыялісты "Белрэстаўрацыі". Канчаткова вызначана, якія па тэматыцы і памерах габелены дададуць належнай аўтэнтыкі замкавым пакоям.

Фота Юрыя ІВАНОВА