“КАСТЫНГ” НА РЭЖЫСЁРА

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

Уступная кампанія ў творчых ВНУ краіны чымсьці нагадвае сапраўдны кастынг. Прычым гаворка — не толькі пра акцёрскія спецыяльнасці, але і пра такую канцэптуальную прафесію, як рэжысёр. У самую гарачую пару для абітурыентаў наш фотакарэспандэнт здолеў сабраць квартэт будучых Феліні ды Пташукоў, якія пакуль «углядаюцца ў жыццё», што мае стаць асновай для будучых стужак, і мараць пабачыць сваё імя ў першых для іх «цітрах» — спісах першакурснікаў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пра ход уступнай кампаніі ў ВНУ культуры і мастацтва чытайце на С. 3, а пра дасягненні рэжысёраў кіно са старшых курсаў Акадэміі — на С. 9.

На здымку: абітурыенты ФЭМа па рэжысёрскай спецыяльнасці Яўгенія Удодава, Мікалай Капульцэвіч, Ягор Жардзецкі, Дар'я Палякова.
Фота Юрыя ІВАНОВА