Дзень моладзі пад ініцыятыўным знакам

№ 29 (1000) 16.07.2011 - 22.07.2011 г

Ролікі, “велікі”, брэйк ды лаціна

/i/content/pi/cult/332/6035/pic_6.jpg14 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" прайшоў Дзень моладзі, які сабраў 300 удзельнікаў і безліч фестывальнай публікі. Маштабнае свята арганізавана ў выкананне Даручэння Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Пагадзіцеся, такі зварот да моладзі ў дзень афіцыйнага закрыцця юбілейнага фестывалю сімвалізуе сапраўдны позірк у будучыню. Моладзь - вось наша "галоўная зорка"!

- Дзень моладзі, - распавёў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі, - не адбыўся б без падтрымкі дзяржавы, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спонсараў і, вядома, ініцыятывы самой моладзі - творчай, актыўнай, крэатыўнай...

Такой відовішчнай прэс-канферэнцыі на "Славянскім базары..." яшчэ не было. Здараліся самыя розныя прэзентацыі - у асноўным, эстрадныя, - але каб у прэс-цэнтры дэманстравалі выкрунтасы брэйк-данса, танцавалі джаз-мадэрн, паказвалі іншыя танцавальныя шоу і нават разнастайныя трукі на ролікавых каньках ды веласіпедах (!) - уявіць такое было немагчыма. А між тым, гэта было толькі маленечкай часткай таго, што жыхары горада і госці фестывалю ўбачылі цягам дня на плошчы Перамогі ў Віцебску.

Адкрыліся святкаванні акцыяй "Дзякуй за жыццё!". Гэты/i/content/pi/cult/332/6035/pic_7.jpgм арганізатары хацелі падкрэсліць, што ўся цяперашняя рэчаіснасць, уключаючы фестывальны і конкурсны рухі, стала магчымай, дзякуючы Вялікай Перамозе. Таму маладзёжныя арганізацыі штогод, пачынаючы святкаванне, ускладаюць вянкі і кветкі да мемарыяла ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны: воінаў-вызваліцеляў, партызанаў і падпольшчыкаў Віцебшчыны.

 Дзень моладзі ператварыўся сёлета ў сапраўдны "фестываль у фестывалі": у межах "Славянскага базару..." разгарнуўся І Міжнародны маладзёжны фестываль "Агонь танца".

- Мы вельмі хацелі, - зазначае Ігар Бузоўскі, - каб маладзёжная праграма натуральна ўпісалася ў падзеі форуму. Калі на "Славянскім базары..." пануе музыка і іншыя віды мастацтваў, дык і мы вырашылі звярнуцца да харэаграфіі, бо яно спалучае пластыку і музыку, а да таго ж, вельмі запатрабавана моладдзю. Каб выявіць удзельнікаў "Агню танца", праводзілі адборачныя туры па ўсёй рэспубліцы...

/i/content/pi/cult/332/6035/pic_8.jpgУ цэнтры маладзёжнага фестывалю апынулася конкурсная праграма. Яна прайшла ў чатырох намінацыях: танцавальнае шоу, джаз-мадэрн, лаціна і брэйк-данс. Калі ў першай маглі спаборнічаць калектывы з любой колькасцю ўдзельнікаў, дык астатнія змагаліся за перамогу дуэтамі. Паводле каментарыяў Ігара Бузоўскага, "...сістэма, паводле якой праводзім спаборніцтвы, існуе пакуль толькі ў Беларусі і называецца "сіла двух". Мы імкнёмся распаўсюдзіць яе і ў іншых краінах..."

Пераможцы атрымалі прызы аўтарскай работы дызайнера Святланы Селіванавай. Гэта кубак, што нагадвае па сваіх абрысах запаленую лампаду, унутры якой змяшчаецца сімвал танца - чаравічак ці, у намінацыі брэйк-данса, спартыўны кед.

Удзельнікі конкурсаў шчодра дзяліліся сваім вопытам, прапанаваўшы майстар-класы ўсім, хто жадаў навучыцца асновам маладзёжных танцавальных кірункаў. Гэткія ж майстар-класы суправаджалі выступленні скейтбардыстаў, майстроў "фігурнага катання" на роліках і веласіпедах, працу мастакоў графіці і бодзі-арта. Сярод тых, хто пагадзіўся, каб на яго перадплеччы намалявалі фестывальную валошку, былі людзі нават сталага веку: "Мы пойдзем так на канцэрт закрыцця, а дома, кажуць, можна будзе змыць". На пляцоўцы бодзіарта разгарнулася і выстаўка шаржаў рэчыцкага мастака Анатоля Шчогалева на зорных гасцей "Славянскага базару..."./i/content/pi/cult/332/6035/pic_9.jpg

Паказ лепшых танцавальных і спартыўных нумароў спалучаўся з дыскатэчнай і музычнай праграмамі. Знакамітая Алеся і мінскі дзявочы гурт "Бай Сіці", які існуе чатыры гады і гастралюе не толькі па Беларусі, але і па Украіне, Германіі, правялі прэзентацыю сваіх новых альбомаў. А ўся святочная дзея на плошчы суправаджалася латарэяй. Спачатку раздаваліся запрашальнікі з пазначанай на іх праграмай. На спецыяльным купоне, што ўваходзіў у запрашальнік, можна было напісаць сваё імя і мабільны тэлефон. А потым кожную гадзіну праводзіліся розыгрышы латарэі. Але прыз можна было атрымаць толькі пры той умове, што ў гэты час ты знаходзіўся на плошчы. Цікавая, дарэчы, прыдумка, накіраваная на прыцягненне гледачоў!

- Мы імкнёмся, - падвёў вынік Ігар Бузоўскі, - да максімальнага ахопу розных напрамкаў, запатрабаваных моладдзю. Таму ў будучым плануем пастаноўку спектакля - актуальнага для сённяшняга дня і адначасова гістарычнага, які можна будзе паказваць і на "Славянскім базары...".

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА

На здымках: пад час дзеі на віцебскай плошчы Перамогі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"