І “Спадчына” як наша спадчына...

№ 29 (1000) 16.07.2011 - 22.07.2011 г

Некалькімі гадзінамі раней на Алеі лаўрэатаў узнагароды “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення” адбылося адкрыццё зоркі Ігара Лучанка. Удзельнікі цырымоніі праходзілі па “чырвонай дарожцы”, іх віталі дзяўчаты з узорнага ансамбля сцэнічнага танца “Гарэза” ГЦК “Віцебск”. Песня “Мой родны кут” у выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” была аздоблена пранікнёнай харэаграфічнай кампазіцыяй, якую прадставіў народны маладзёжны тэатр “Кола”. У момант непасрэднага адкрыцця закладзенай зоркі ўспыхнуў агнямі феерверк — і загучала неўміручая “Спадчына”.

/i/content/pi/cult/332/6034/pic_5.jpgНадзвычай паэтычную атмасферу цырымоніі прадоўжыла прамова міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі:

- Ігар Міхайлавіч! Вы з'яўляецеся стваральнікам адметнага іміджа нашага беларускага музычнага мастацтва за мяжой. Тое, што вы зрабілі для культуры нашага народа, цяжка пераацаніць. Вы ўзнялі ўнікальны пласт нашых класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, іншых паэтаў, творчасць якіх прызнана залатым скарбам нашай літаратуры. Многія вершы мы фактычна вывучылі на памяць, дзякуючы вашым песням, таму што спяваем іх разам з артыстамі. Ніколі не забуду асаблівага пачуцця, калі я чуў гэтыя песні за межамі Беларусі, працуючы дыпламатам. Гэта тое, што ідзе ад сэрца. Музыка не патрабуе перакладу. Ці ж можна "перакласці" стук сэрца? Ці тое, што адчувае душа? Сваімі песнямі вы дакранаецеся да сэрцаў не толькі беларусаў, але і ўсіх, хто чуў вашы песні. Вельмі важна, што Прэзідэнт нашай краіны заснаваў гэтую ўзнагароду - "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Бо што можа быць лепш, калі культура дапамагае зразумець адно аднаго і жыць у міры і згодзе?..

- Гэта не проста зорачка, - адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Віктар Нікалайкін, - а- сапраўдная зорка, якая асвятляе не толькі Беларусь, але і ўвесь свет...

На ўрачыстасць прыехалі і даўнія творчыя сябры Ігара Лучанка - кампазітар Аляксандра Пахмутава і паэт Мікалай Дабранраваў. Госці падкрэслілі высокі прафесіяналізм і духоўны складнік песень зорнага творцы. -

Гэтаму кампазітару падуладныя любыя жанры, - заўважыла А.П/i/content/pi/cult/332/6034/pic_4.jpgахмутава,- але душа яго прыйшла да песні. А самой песні пашанцавала, што да яе прыйшоў такі высокаадукаваны, высокапрафесійны музыкант. Дзякуючы песням Лучанка ўсе будуць памятаць, што Беларусь - краіна сумленных, добразычлівых і працавітых людзей.

"Словам у адказ" стала новая песня кампазітара - "Споведзь", напісаная паводле яго вядомай інструментальнай кампазіцыі "Мелодыя кахання". Выканаў яе Алег Сямёнаў - дакладна даносячы сэнсавы змест тэксту Андрэя Скарынкіна.

- У гады Вялікай Айчыннай вайны,- дадаў Ігар Лучанок, - я жыў у эвакуацыі ў Растоўскай вобласці, і тамтэйшыя людзі, можна сказаць, выратавалі мяне. Толькі ў сяброўстве - наша сіла. На "Славянскім базары..." гэта выяўляецца асабліва ярка.

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"